Стайкі (Вілейскі раён)
Ста́йкі[1] (трансліт.: Stajki, руск.: Стайки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Вёска
Стайкі
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1706 годзе згадваецца як цэнтр маёнтка ў Мінскім ваяводстве ВКЛ[2]. Згадваецца ў 1794 годзе як вёска ў фальварку Стайкі, уласнасць Людвігі Багдановіч. На 1800 год у маёнтку Старынкі, 14 двароў, 94 жыхары. У 1834 годзе вотчынны маёнтак Вікенція Багдановіча; 411 сялянскіх душ. На 1865 год у Крайскай воласці, уласнасць Севярына Багдановіча: маёнтак (288 сялян, 31 аднадворац), фальварак (1 двор, 26 жыхароў) і вёска (14 двароў, 12 жыхар). У 1886 годзе адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года 46 двароў, 437 жыхароў; хлебазапасны магазін; маёнтак (4 двары), пасёлак (4 двары, 13 жыхароў). У 1902 годзе заснаваны вінакурны завод. На 1908 год цэнтр сельскай грамады ў Крайскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 27 двароў, 343 жыхары, 354 дзес. надзелаў.
На 1938 год у Ільянскай вясковай гміне, уласнасць Міхаіла Багдановіча (4 двары, 43 жыхары) і вёска (91 двор, 483 жыхары). У лістападзе 1939 года далучаны да БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Альковіцкім сельсавеце, створаны калгас імя Чырвонай Арміі.
З чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 фронту не вярнуліся 15 жыхароў.
3 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У лістападзе 1945 года створаны калгас імя К. Варашылава, які ў 1947 годзе аб’яднаў 22 гаспадаркі, 2010 га ворыва. На 1960 год у вёсцы 506 жыхароў, на 1988 год — 139 гаспадарак, 296 жыхароў; у складзе саўгаса «Стайкі», пачатковая школа, клуб, бібліятэка, крама[3].
У 2003 годзе 104 двары, 187 жыхароў; клуб, магазін. 28 мая 2013 года вёска перададзена са скасаванага Альковіцкага сельсавета ў Ільянскі сельсавет[4].
Славутасці
правіцьВядомыя асобы
правіць- Людміла Браніславаўна Падлужная (нар. 1964) — беларускі педагог і палітык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 1331
- ↑ Ільянскія вандроўкі краязнаўчы маршрут(недаступная спасылка)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ ЯК СЦВЯРДЖАЕ ГІСТОРЫЯ, У 1812 ГОДЗЕ Ў МАЁНТКУ СТАЙКІ ПРЫПЫНЯЎСЯ ПЕРАНАЧАВАЦЬ ІМПЕРАТАР НАПАЛЕОН, ПАДЧАС СВАЙГО АДСТУПЛЕННЯ З МАСКВЫ // Шлях перамогі
Літаратура
правіць- Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стайкі (Вілейскі раён)
- Стайкі на сайце Radzima.org
- Стайкі (Вілейскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)