Базыль Быхавец (? — 1653) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Базыль Быхавец
Магіла[d]
Магіла[d]
пісар гродскі віленскі[d]
1623 — 1632
Смерць 1653
Род Быхаўцы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Меў братоў Януша (?—1622) і Аляксандра Пракопа (?—1646), апякун іх дзяцей.

Віленскі гродскі пісар у 1623—1632 гадах.

Валодаў маёнткамі Таўкачэвічы, Шацк, Грэбені, Дудзічы з в. Церабелі, Сяргеевічы і Кабылічы, Бакшты, Сідаровічы ў Менскім ваяводстве, Каралёў Мост у Гарадзенскім павеце, Падаўгі ў Троцкім павеце, Глыбокае з в. Раганічы, Галоўцы, Ляхаўцы і Савічы ў Лідскім павеце.

Памёр бяздзетны.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць