Заліў Бакбо (Танкінскі заліў) — заліў Паўднёва-Кітайскага мора ля берагоў Кітая (Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, правінцыя Гуандун, правінцыя Хайнань) і В’етнама (раён Бакбо: правінцыі Куангнінь, Хайфон, Тхайбінь, Намдзінь, Ніньбінь, Тханьхаа і Нгеан). З усходу аддзелены ад мора паўвостравам Лэйчжоу і востравам Хайнань, ад мацерыка — Хайнанскім пралівам.

Бакбо
в’етн. Vịnh Băc Bô, кіт. 北部灣
Заліў Бакбо з космасу
Заліў Бакбо з космасу
19°16′22″ пн. ш. 107°19′33″ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяПаўднёва-Кітайскае мора
Краіна
Сярэдняя велічыня прыліва6 м
Найбольшая глыбіня82 м
УпадаюцьКа, Ма, Хонгха 
Бакбо (В'етнам)
Бакбо
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

В'етнамцы завуць яго афіцыйна Віньбакбо (в’етн.: Vịnh Băc Bô, цьы-ном 灣北部, «паўночны заліў»), або радзей Віньхайнам (в’етн.: Vịnh Hải Nam, цьы-ном 灣海南, «Хайнанскі заліў»); кітайская назва — Бэйбувань (кіт. трад. 北部灣, спр. 北部湾, піньінь Běibùwān, пал. бэйбувань). Назва «Танкінскі заліў» паходзіць ад старой назвы горада Ханой — «Танкін» (в’етн.: Đông Kinh, цьы-ном 東京, усходняя сталіца); гэта назва пазней распаўсюдзілася на ўсю паўночную частку В'етнама.

Даўжыня заліва Бакбо — 330 км, шырыня ва ўваходу — 241 км, глыбіня — да 82 м. Прылівы сутачныя, да 6 м.

Буйны порт — Хайфон.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць