Баліцкі валун
Баліцкі валун — помнікі прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі. За 500 м на поўнач ад в. Балічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Баліцкі валун | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, За 500 м на поўнач ад в. Балічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці |
Апісанне
правіцьВалун шэрага гнейсу з мноствам крышталёў гранату, даўжыня 4,1 м, шырыня 2 м, вышыня 1,5 м, у абводзе 9,5 м, аб'ём 12,3 м³, маса каля 33 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. г. назад ca Скандынавіі. Мае 31 паўсферычнае паглыбленне (3—5 см у папярочніку, да 4 см глыбіні), зробленае чалавекам каля 2— 2,5 тыс. г. назад. У язычніцкія часы прадмет пакланення.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баліцкі валун