Бамбардзіроўка Вальядаліда (1938)

Бамбардзіроўка Вальядаліда (ісп.: Bombardeo de Valladolid) — эпізод грамадзянскай вайны ў Іспаніі, які адбыўся 25 студзеня 1938 года. Дадзены інцыдэнт стаў найбуйнейшай паветранай атакай на кастыльскі горад Вальядалід за ўвесь час баявых дзеянняў.

Вальядалід у пачатку XX стагоддзя.

Перадгісторыя правіць

З пачатку ліпеньскага паўстання 1936 года Вальядалід апынуўся ў руках паўстанцаў-нацыяналістаў, стаўшы адным з галоўных цэнтраў арміі прыхільнікаў Франсіска Франка. Горад быў штаб-кватэрай VII ваеннай акругі. На той час там пражывала каля 100 000 чалавек.

У далейшым, па меры акружэння Мадрыда (1936 г.) і завяршэння Паўночнай кампаніі (1937 г.), яго стратэгічнае значэнне памяншалася, паколькі фронт аддаляўся ўсё далей і далей. Такім чынам, Вальядалід ператвараецца ў тыповы горад падтрымкі ар’ергарда[1].

Тым часам паўстанцкія сілы ўзмацнілі бамбардзіроўкі важных гарадскіх і прамысловых цэнтраў рэспубліканцаў, такіх як Барселона, Валенсія і Алікантэ[2]. У адказ рэспубліканская авіяцыя пачала сваю кампанію паветраных нападаў[3].

Бамбардзіроўка правіць

25 студзеня да горада падляцелі каля 15 хуткаходных самалётаў АНТ-40 (СБ-2) і скінулі 7,5 тон бомбаў. Атака асабліва закранула майстэрні чыгуначнага вакзала, а таксама размешчаныя паблізу склады боепрыпасаў[4].

Паветраны налёт прывёў да гібелі 14 чалавек. Яшчэ 70 былі паранены.

Іншыя бамбардзіроўкі правіць

Вальядалід быў шостым горадам паўстанцаў (пасля Кордавы, Пальмы-дэ-Маёркі, Гранады, Авілы і Севільі), якія найбольш пацярпелі ад налётаў рэспубліканскай авіяцыяй. Паводле звестак El Norte de Castilla, у правінцыі за ўвесь канфлікт ў выніку 20 нападаў пацярпелі 412 чалавек[1].

Зноскі

  1. а б Bombas sobre una ciudad bajo mínimos
  2. Varios autores, La Guerra Civil mes a mes, Tomo 33: La caída de Barcelona (Enero de 1939), pág. 100
  3. Hugh Thomas, pág. 854
  4. Varios autores, La Guerra Civil mes a mes, Tomo 21: El Generalísimo instaura su régimen (Enero de 1938), pág. 154

Літаратура правіць

  • Solé, Josep María & Villarroya, Joan. España en llamas, la Guerra Civil desde el Aire. Temas de Hoy, Madid, 2003.
  • Thomas, Hugh (1985). La Guerra Civil Española / Volumen II. Barcelona: Grijalbo. ISBN 84-253-0695-7.

Спасылкі правіць