Бандары (Дзятлаўскі раён)

вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Бандары́[1] (трансліт.: Bandary, руск.: Бондари) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета.

Вёска
Бандары
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 26 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Паштовыя індэксы
231463
Аўтамабільны код
4
СААТА
4223824006
Бандары на карце Беларусі ±
Бандары (Дзятлаўскі раён) (Беларусь)
Бандары (Дзятлаўскі раён)
Бандары (Дзятлаўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Бандары (Дзятлаўскі раён)

Геаграфія правіць

Вёска знаходзіцца за 27 км на поўнач ад Дзятлава, на рацэ Нёман, на беразе невялікага возера Войтава Яма, на захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, далей цераз Гезгалы, па шашы Ліда—Дзятлава. Непадалёк праходзіць чыгунка Ліда—Баранавічы, на супрацьлеглым беразе знаходзіцца станцыя Нёман.

Дзве прамалінейныя вуліцы сыходзяцца на ўсходняй ускраіне і забудаваны двухбакова драўлянымі сядзібамі.

Гісторыя правіць

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Бандары ў складзе Беліцкай парафіі, як уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Статкевіча, генерал-маёра літоўскіх войскаў[2].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1865 годзе ў Лідскім павеце Віленскай губерні, 74 душы мужчынскага полу. У 1897 годзе ў Беліцкай воласці.

У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 216 чал.
  • 1905 год — 259 чал.
  • 1908 год — 269 чал.
  • 1923 год — 239 чал.
  • 1996 год — 55 чал.
  • 2009 год — 26 чал.
  • 2015 год — 18 чал.

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net

Літаратура правіць

Спасылкі правіць