Баравое (возера, басейн Ласіцы)
Бараво́е — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Ласіца, за 32 км у напрамку на ўсход ад горада Паставы.
Баравое | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 135,8 м |
Даўжыня | 0,82 км |
Шырыня | 0,43 км |
Плошча | 0,24 км² |
Найбольшая глыбіня | 15 м |
Сярэдняя глыбіня | 8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 6,25 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,24 км². Даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня возера 15 м, сярэдняя каля 6 м. Плошча вадазбору 6,25 км².
Схілы катлавіны возера на паўночным захадзе стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя.
Пратокай злучана з возерам Крывое, выцякае ручай у возера Круглае.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 229. — 575 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 287.