Бараўцы (Баранавіцкі раён)

былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Бараўцы́[1] (трансліт.: Baraŭcy, руск.: Боровцы) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Уваходзіла ў склад Навамышскага сельсавета. У 2012 годзе вёска Бараўцы ўвайшла ў склад горада Баранавічы[2].

Вёска
Бараўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 77 чал. (2009)
СААТА
1204860006
Бараўцы на карце Беларусі ±
Бараўцы (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Бараўцы (Баранавіцкі раён)
Бараўцы (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Бараўцы (Баранавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

У XIX — пачатку XX стагоддзяў вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, былая ўласнасць Радзівілаў.

У пачатку XX стагоддзя 39 двароў, 282 жыхары.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць
  • 16 двароў, 229 жыхароў (1897)
  • 18 дамоў, 101 жыхар (1921)
  • 199 жыхароў (1939)
  • 197 жыхароў (1970)
  • 64 падвор’і, 197 жыхароў (1998)
  • 56 гаспадарак, 127 жыхароў (2005)

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указ № 306 от 9 июля 2012 г. О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Барановичи и Барановичского района
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

правіць