Сяргей Іванавіч Грыцавец

Сяргей Іванавіч Грыцавец (6 (19) ліпеня 1909, Бараўцы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 16 верасня 1939) — першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза.

Сяргей Іванавіч Грыцавец

Дата нараджэння 6 (19) ліпеня 1909[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 верасня 1939(1939-09-16)[2][1] (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 19311939
Званне
Маёр
Маёр
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Іспаніі, Баі на Халхін-Голе, 1939
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Бараўцы Навамышскага раёна (цяпер у Баранавіцкім раёне) 19 ліпеня 1909 г. у сялянскай сям’і, дзе акрамя яго было пяцёра дзяцей. Бацька — Іван Антонавіч, маці — Ганна Фамінічна.[5]

З пачаткам Першай сусветнай вайны сям’я эвакуявалася на станцыю Шуміха Омскай чыгункі. Там Сяргей пайшоў у школу. Пасля яе заканчэння працаваў рабочым на чыгунцы і вучнем слесара на механічным заводзе ў Златавусце.

Скончыў Арэнбургскую ваенную школу лётчыкаў (1932), школу паветранага бою (1936).

Лётчык-знішчальнік, камандзір авіязвяна, атрада, знішчальнага авіяпалка.

 
Паштовая марка, прысвечаная С. Грыцаўцу

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі (з ліпеня па кастрычнік 1938 года збіў больш за 30 самалётаў праціўніка), у 1939 годзе на рацэ Халхін-Гол (збіў 12 самалётаў, у адным з баёў выратаваў камандзіра авіяпалка У. Забалуева).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1929 года маёру Грыцаўцу нададзена званне Героя Савецкага Саюза.

Другі раз званне Героя было нададзена 29 жніўня 1939 года за подзвігі на рацэ Халкін-Гол. У прадстаўленні да звання ўказана, што «за период с 22 июня по 30 августа 1939 года в небе МНР выполнил 138 успешных боевых вылетов, сбив 12 вражеских самолётов».[6]

Загінуў у авіякатастрофе каля пасёлка Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

У Мінску, Баранавічах, Балбасаве, вёсцы Моўчадзь Баранавіцкага раёна яму пастаўлены помнікі.

Зноскі

  1. а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
  2. Sergei Ivanovich Gritsevets // TracesOfWar
  3. http://aircraft-museum.ucoz.ru/index/gricevec/0-90
  4. https://www.orshanka.by/?p=83240
  5. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1].
  6. М. Ю. Быков. Все Асы Сталина 1936—1953 гг.. — Научно-популярное издание. — М.: ООО «Яуза-пресс», 2014. — С. 794..

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць