Баржомская цясніна
Баржомская цясніна (груз. ბორჯომის ხეობა) — каньён у даліне ракі Куры, падзяляе Месхецкі і Трыялецкі хрыбты Малога Каўказа. Даўжыня цясніны каля 60 км, глыбіня 1300—1500 м. Схілы цясніны пакрытыя шырокалісцевымі і іглічнымі лясамі.
Баржомская цясніна | |
---|---|
Горны хрыбет | Малы Каўказ |
Краіна | |
Знакамітыя радовішчы мінеральных вод, санаторыі.
У цясніне размешчаны горад Баржомі, на схілах Месхецкага хрыбта — Баржомскі запаведнік.
Цясніну перасякае нафтаправод Баку — Тбілісі — Джэйхан[1].
Зноскі
- ↑ Нафтаправод у Баржомскай цясніне Архівавана 24 мая 2015.
Літаратура
правіць- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Кузнецов Н. И. Боржомское ущелье // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.