Баркі (Забалоцкі сельсавет)
Баркі — былы пасёлак у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасёлак
Баркі
|
У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (12 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы.
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьУ 12 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 35 км ад Гомелю.
На поўдні мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Чачэрскім раёне Гомельскай акругі. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). Да 6 студзеня 1965 года пасёлак уваходзіў у склад Халоцкага сельсавета[1], пасля — у складзе Рагінскага сельсавета, з 18 студзеня 1965 года — у складзе Забалоцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
правіць- 1926 год — 10 двароў, 51 жыхар.
- 1959 год — 76 жыхароў (паводле перапісу).
- 1980-90-я — жыхары (12 сем’яў) пераселены.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).