Бароўскі бой

Баявая аперацыя беларускіх партызан

Бароўскі бой — бой кавалерыйскага партызанскага атрада партызанскай брыгады «За Радзіму» імя А. К. Флегантава пад камандаваннем А. К. Флегантава і групы партызан Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава» супраць штабной роты нямецкай 201-й ахоўнай дывізіі на шашы ЛепельКамень каля вёскі Бароўка 2 Лепельскага раёна.

Бароўскі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 12 верасня 1942
Месца каля вёскі Бароўка 2
Праціўнікі
партызаны
Сілы бакоў
кавалерыйскі атарад партызанская брыгада «За Радзіму» імя А. К. Флегантава,
група партызан Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава»
штабная рота нямецкай 201-й ахоўнай дывізіі
Страты
1 забіты больш за 80 забітых

Бой правіць

Кавалерыйскі атрад рабіў рэйд з-за лініі фронту ў тыл праціўніка. 10 верасня 1942 года ён дасягнуў месца размяшчэння Чашніцкай брыгады, дзе атрымаў звесткі аб перадыслакацыі штаба 201-й ахоўнай дывізіі. Флегантаў паведаміў у ЦШПР аб абстаноўцы і атрымаў загад знішчыць штаб. 12 верасня байцы атрада пад кіраўніцтвам камандзіра ўзвода І. В. Жохава разам з партызанамі-мінёрамі замініравалі ўчастак шашы, па якім ажыццяўлялася перадыслакацыя штаба, і зрабіла засаду. Калі нямецкая калона ўвайшла ў зону абстрэлу, партызаны падарвалі першую і апошнюю машыны, у выніку бою знішчылі 12 аўтамашын і больш за 80 гітлераўцаў. У баі загінуў адзін партызан — Ф. М. Фамін.

У 1967 годзе на месцы бою была пастаўлена стэла.

Зноскі

Літаратура правіць

  • У. С. Пасэ, Ф. А. Чарнаглазава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.