Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор (Магілёў)

Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор, раней Барыса-Глебская царква — праваслаўны храм у Магілёве, размешчаны па адрасе завулак Брусава, 2, помнік эклетыкі.

Праваслаўны храм
Барысаглебская царква
53°53′46″ пн. ш. 30°19′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль класіцызм, псеўдарускі стыль
Дата заснавання 1869
Будаўніцтва 18661869 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000012шыфр 513Г000012
Матэрыял цэгла
Сайт church-mogilev.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цагляная царква, часам званая Барыса-Глебскай, пабудавана на сродкі вернікаў у 1869 годзе. Закрыта пры савецкай уладзе. Зноў адкрыта з 1941 года і працяглы час заставалася адзіным дзейным храмам у Магілёве. У 1986 годзе царкву перайменавалі ў Свята-Крыжаўзвіжанскі сабор. Храм двухпрастольны: галоўны прастол — у памяць Узвіжання Жыватворчага Крыжа Гасподняга, другі — у імя святых Барыса і Глеба.

Амаль квадратны ў плане 6-слупавы 3-нефавы крыжова-купальны храм. У паўночнай частцы размешчаны тры паўцыліндрычныя апсіды, якія нязначна выступаюць з асноўнага аб’ёму. Галоўны фасад увянчаны трыма франтонамі: у цэнтры лучковым, па баках трохвугольнымі. У архітэктурна-стылявой трактоўцы спалучаны рысы класіцызму (руставаныя пілястры па вуглах, прафіляваны карніз асноўнага аб’ёму) і маскоўскага культавага дойлідства XVII ст. (5-купалле, кілепадобныя завяршэнні закамараў і парталаў, абрыс ліштваў акон, какошнікі). У інтэр’еры чатыры крыжовыя ў плане слупы падтрымліваюць цыліндрычны барабан купала. Пры ўваходзе — два слупы, на якія апіраюцца хоры.

Інтэр’ер Барысаглебскай царквы

Літаратура правіць

Спасылкі правіць