Барысаўшчына (Вілейскі раён)

Бары́саўшчына[1] (трансліт.: Barysaŭščyna, руск.: Борисовщина) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Вёска
Барысаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222456
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213878026
Барысаўшчына на карце Беларусі ±
Барысаўшчына (Вілейскі раён) (Беларусь)
Барысаўшчына (Вілейскі раён)
Барысаўшчына (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Барысаўшчына (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 44 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 108 км ад Мінска.

Гісторыя правіць

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, у 1770 годзе засценак, 6 двароў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Барысаўшчына (яна ж Барсучыны), у складзе маёнтка Ілья, уласнасць генерал-аншэфа Мікалая Салтыкова. У 1873 годзе вёска ў складзе Залескай сельскай грамады Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Хржчановіча, 13 рэвізскіх душ. У канцы XIX стагоддзя вёскі Барысаўшчына 1 (13 двароў, 66 жыхары) і Барысаўшчына 2 (8 двароў, 78 жыхароў). У 1908 годзе ў вёсцы Барысаўшчына 1 была 51 дзесяціна надзелаў; Барысаўшчына 2 — 54 дзеcяціны надзелаў.

З 1921 года вёска Польскай Рэспублікі, у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 64 жыхары, 10 двароў.
  • 1908 год — Барысаўшчына 1, 68 жыхароў, 12 двароў; Барысаўшчына 2, 72 жыхары, 10 двароў.
  • 1921 год — 75 жыхароў, 16 двароў[3].
  • 1931 год — 94 жыхары, 15 двароў[4].
  • 1960 год — Барысаўшчына 1, 97 жыхароў; Барысаўшчына 2, 90 жыхароў.
  • 2003 год — 81 жыхар, 33 гаспадаркі.
  • 2008 год — 63 жыхары, 24 гаспадаркі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57

Літаратура правіць

Спасылкі правіць