Барыс Ізраілевіч Волчак

Барыс Ізраілевіч Волчак (6 снежня 1905, Віцебск — 15 мая 1974, Масква) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст і аператар. Прафесар. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1958). Лаўрэат трох Сталінскіх (1946, 1948, 1951) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Барыс Ізраілевіч Волчак
Дата нараджэння 6 снежня 1905(1905-12-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 1974(1974-05-15) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Галіна Барысаўна Волчак
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінааператар
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Сталінская прэмія
IMDb ID 0901359

Біяграфія

правіць

Б. І. Волчак нарадзіўся 23 лістапада (6 снежня) 1905 года ў Віцебску. Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (руск.: ВГИК) у Маскве (1931). Пасля чатырох курсаў быў запрошаны выкладаць. Член ВКП (б) з 1925 года. З 1943 года — прафесар Інстытута кінематаграфіі. Памёр 15 мая 1974 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.

Творчасць

правіць

Працаваў у якасці аператара-пастаноўшчыка ў фільмах М. І. РомаПышка  (руск.)», «Ленін у Кастрычніку  (руск.)», «Ленін у 1918 годзе  (руск.)», «Мара  (руск.)», «Сакрэтная місія  (руск.)», «Забойства на вуліцы Дантэ  (руск.)»). У 1960-я гады займаўся рэжысурай. Паставіў фільмы («Супрацоўнік ЧК  (руск.)», «Абвінавачваюцца ў забойстве  (руск.)», "Камандзір шчаслівай «Шчукі»  (руск.)), у якіх выступіў таксама ў якасці аператара і сцэнарыста. Кіраваў майстэрняй аператарскага факультэта УДІКа.

Зноскі

  1. Волчек Борис Израилевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

правіць