Барыс Іпалітавіч Трусевіч

Барыс Іпалітавіч Трусе́віч (5 жніўня 1892, Віцебск — 14 лістапада 1961) — беларусі тэрапеўт[3]. Акадэмік АН Беларусі (1956, член-карэспандэнт з 1953 г.). Доктар медыцынскіх навук (1943)[3], прафесар (1934). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1946)[3].

Барыс Іпалітавіч Трусевіч
Дата нараджэння 24 ліпеня (5 жніўня) 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 1961(1961-11-14) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, выкладчык універсітэта, загадчык лабараторыі, медыцынскі адміністратар, тэрапеўт, галоўны ўрач, загадчык кафедры
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1943)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Навучаўся ў гімназіі ў Мазыры. У 1910 годзе скончыў гімназію ў Кіеве[4]. Скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта (1916)[3]. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, ваенны ўрач (1916—1918). У 1918—1928 гг. працаваў у лячэбных установах у Кіеве і Растове-на-Доне, паралельна займаўся навуковымі даследаваннямі. 3 1928 г. у Мінску, асістэнт, потым дацэнт медыцынскага факультэта БДУ (з 1930 г. Беларускі медыцынскі інстытут), з 1934 г. загадчык 2-й тэрапеўтычнай клінікі, адначасова загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медінстытута[3]. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі, у 1941—1943 гг. загадчык тэрапеўтычнай кафедры Самаркандскага, потым Сталінабадскага медінстытутаў. 3 1944 г. зноў у Мінску, загадчык кафедры факультатыўнай тэрапіі Мінскага медінстытута, адначасова прафесар і загадчык кафедры тэрапіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[3]. У 1952—1954 гг. галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1959)[3].

Навуковая праца правіць

Аўтар 60 навуковых прац (у тым ліку 8 манаграфій) у галіне клінічных і эксперыментальных даследаванняў унутранай паталогіі і інфекцыйных захворванняў[3].

Распрацаваў методыку пальпацыі малой крывізны страўніка, падстраўнікавай залозы, новую мадыфікацыю пальпацыі нырак, прапанаваў бесперапынную перкусію  (руск.) грудной клеткі, методыку выяўлення дыясталічнага шуму пры недастатковасці клапанаў аорты ў так званай шостай кропцы, выяўлення шуму трэння плеўры і перыкарда[3].

Сярод апублікаваных работ Б. І. Трусевіча:

  • Материалы к проблеме острой сосудистой недостаточности. — Мн. 1950;
  • Примерный план обследования больного в терапевтической клинике. 4 изд. — Мн., 1961.

і інш.

Узнагароды правіць

  • 3 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга,
  • медаль «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»,
  • медаль «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.»
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларусі

і інш.

Зноскі

  1. а б http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-199276&strq=l_siz=20
  2. а б в https://www.bsmu.by/page/55/3061/
  3. а б в г д е ё ж з т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  4. Біяграфія на сайце Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Архівавана 13 ліпеня 2014. (руск.)

Літаратура правіць

  • Трусевіч Барыс Іпалітавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 539. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі правіць