Барыс Аляксеевіч Бальшакоў
Барыс Аляксеевіч Бальшакоў (26 верасня 1910, Архангельск — 27 жніўня 1950, Тула) — беларускі савецкі спартсмен (веласіпедны і канькабежны спорт). Заслужаны майстар спорту СССР (1947). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Муж Зоі Францаўны Бальшаковай.
Барыс Аляксеевіч Бальшакоў | |
---|---|
Пол | м |
Спецыялізацыя | веласіпедны і канькабежны спорт |
Нарадзіўся |
26 верасня 1910 |
Памёр |
27 жніўня 1950 (39 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 26 верасня 1910 года ў Архангельску.
У 1945—1950 гадах — трэнер Мінскага абласнога савета ФСТ «Дынама». Чэмпіён СССР па канькабежным спорце на дыстанцыях 500 м (1941, 1947), 1500 м (1948), па веласіпедным спорце ў групавой шашэйнай гонцы на 150 км (1947), у спрынтарскім мнагабор’і на трэку (1949). Пераможца і прызёр Міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1].
Па яго ініцыятыве з 1947 года штогод праводзіцца аднадзённая веласіпедная гонка па маршруце Мінск — Барысаў — Мінск (з 1950 года — гонка на прыз імя Бальшакова)[1].
За сваю кар’еру толькі на чэмпіянатах СССР ён заваяваў 19 медалёў — два залатыя, 10 сярэбраных і сем бронзавых[2].
Загінуў 27 жніўня 1950 года падчас міжнародных спаборніцтваў у Туле ў парнай групавой гонцы на трэку ў 1950 годзе[2]. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Зноскі
Літаратура
правіць- Багушэвіч Ю., Садоўскі Я. Чэмпіён краіны — Мн., 1953
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Беларуская ССР : карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981.