Барыс Васілевіч Барысёнак
Барыс Васілевіч Барысёнак (нар. 22 ліпеня 1934 г., Беразіно, Мінская вобласць) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1969).
Барыс Васілевіч Барысёнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1934 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0096870 |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся 22 ліпеня 1934 г. у мястэчку (з 1938 г. — гарадскі пасёлак) Беразіно Мінскай вобласці. З дзяцінства марыў стаць акцёрам. У 1956 г. быў адным з усяго дзесяці студэнтаў, якія скончылі навучанне ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (БДТМІ). У гэтым жа годзе прыняты ў трупу новастворанага Мінскага Тэатра юнага гледача.
Першай роляй Барыса Барысёнкі быў Шура Гараеў у спектаклі «Учора ў Касаткіна» паводле п’есы Зака і Кузняцова. Іграў шмат, стаў вядучым майстрам сцэны.
У 1981 годзе перанёс інфаркт, а праз год — другі. Атрымаў трэцюю групу інваліднасці, але хутка аднавіў сваю фізічную форму.
У ТЮГу працуе больш за 65 гадоў, заняты ў бягучым рэпертуары. За гады службы Барысам Васільевічам сыграна каля 120 разнапланавых роляў, ад гераічных і вострахарактарных да камедыйных. Вялікі стаж працы дазволіў увасобіць на сцэне як выявы маладых і дзейных сучаснікаў, так і ўзроставых персанажаў. Многія спектаклі з удзелам Барысёнкі сталі залатым фондам беларускай культуры. Здымаўся ў кіно і серыялах, браў удзел у тэле- і радыёпастаноўках, з 1975 па 1979 гг. выкладаў у БДТМІ.
Узнагароды і званні правіць
- Заслужаны артыст Беларускай ССР (1969)
- Ордэн Францыска Скарыны (2014)
- Прыз «Хрустальная Паўлінка» Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (2017)
- Граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарвыканкама