Барыс Лук’янавіч Саланевіч

Барыс Лук’янавіч Саланевіч (20 студзеня 1898, в. Руднікі, Пружанскі павет, Гродзенская губерня — 24 лютага 1989) — пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік скаўцкага руху, прадстаўнік радавітае сям’і Саланевічаў.

Барыс Лук’янавіч Саланевіч
Род дзейнасці барэц, журналіст, пісьменнік, публіцыст, урач
Дата нараджэння 20 студзеня (1 лютага) 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 1989(1989-02-24)[1] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Лук'ян Міхайлавіч Саланевіч

Біяграфія Правіць

Атрымаў медыцынскую адукацыю. У 1912 уступіў у скаўцкую арганізацыю, дзе дайшоў да звання старшага скаўт-майстра і з’яўляўся намеснікам старшыні скаўтаў Расійскай Імперыі.

З наступленнем кастрычніцкае рэвалюцыі і прыходам Леніна ў 1917 годзе, скаўцкі рух трапіў пад забарону.

У лістападзе 1920 годзе эвакуіраваўся ў Канстанцінопаль, але неўзабаве вярнуўся ў Крым, дзе працягнуў скаўцкую дзейнасць. Працаваў у Амерыканскім Чырвоным крыжы. Чатыры разы арыштоўваўся за скаўцкую дзейнасць. Арышт 2 чэрвеня 1926 года павярнуўся 8 гадамі ў канцлагеры на Салавецкіх астравах, але ў 1928 годзе ў сувязі з прагрэсавальным захворваннем вачэй быў перанакіраваны адбываць спасылку спачатку ў Сібір, потым у Арол.

У 1932 годзе быў арыштаваны разам з жонкай Ірынай Пеллінгер, братам Іванам Саланевічам і яго сынам Юр’ем пры спробе збегчы з краіны, і адпраўлены ў лагер «Беламорска-Балтыйскі Камбінат».

У верасні 1933 годзе распачаў спробу здзейсніць уцёкі з Савецкага Саюза праз Карэлію, але быў арыштаваны ў цягніку па дарозе ў Мурманск. Быў асуджаныя на працоўныя работы на 8 гадоў у Карэліі. Наступная спроба збегчы стала паспяховаю. У канцы лета 1934 года ўцёк Фінляндыю, прайшоўшы па лясах і балотах Карэліі каля 150 км.

Пасля двух гадоў жыцця ў Фінляндыі ў 1936 годзе Барыс Саланевіч пераязджае ў Сафію (Балгарыя) дзе ўдзельнічае ў выданні газеты «Голас Расіі», рэдактарам якой быў яго брат Іван. У газеце ён друкуе, у прыватнасці, артыкулы пра гісторыю скаўцкага руху ў Расіі і рэпрэсіях супраць яго савецкай улады.

Супрацоўнічаў з Усерасійскаю фашысцкаю партыяю Канстанціна Радзаеўскага. У 1938 годзе Барыс Саланевіч пераяжджае ў Германію, а ў 1945 годзе ў Бельгію. Там ён з 1950 годзе выдае часопіс «Радзіма». Пазней пераязджае ў Нью-Ёрк, дзе працягвае выпуск часопіса (да 1978 года).

Апошнія гады жыцця Барыс Саланевіч правёў у ЗША. Памёр у Глен-Коўве на Лонг-Айлендзе. Пахаваны на могліцах у Нова-Дзівеева[ru] (прыгарад Нью-Ёрка)[2][3].

Зноскі