Руднікі (Пружанскі раён)
аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Ру́днікі[1] (трансліт.: Rudniki, руск.: Рудники) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавета.
Аграгарадок
Руднікі
| ||||||||||||||||||||||
У 1940—1962 гадах цэнтр Руднікаўскага сельсавета.
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 15 км у напрамку на поўнач ад горада Пружаны, за 100 км ад Брэста, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы[2]. Каля аграгарадка вадасховішча Руднікі (Руднікаўскае).
Насельніцтва
правіцьПомнікі гісторыі і культуры
правіць- Свята-Пакроўская царква XIX ст. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000638
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызана[2] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000637
Вядомыя асобы
правіць- Барыс Лук’янавіч Саланевіч (1898—1989) — пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік скаўцкага руху.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б в БелЭн 2001.
Літаратура
правіць- Руднікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 430. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руднікі (Пружанскі раён)