Руднікі (вадасховішча)

вадасховішча ў Беларусі

Ру́днікі[1], Руднікаўскае[2] — вадасховішча ў Беларусі, у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Ясельда, за 2,5 км у напрамку на паўночны захад ад аграгарадка Руднікі[1].

Руднікі
Каардынаты: 52°40′27″ пн. ш. 24°30′37″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён
Вышыня над узроўнем мора 159 м
Даўжыня 1,6 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 0,876 км²
Аб'ём 0,0011 (поўны) км³
Даўжыня берагавой лініі 4,2 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,86 м
Год напаўнення 1978
Звычайны падпорны ўзровень 2,5 м
Руднікі (Беларусь)
Руднікі
Руднікі
Руднікі (Брэсцкая вобласць)
Руднікі
Руднікі

Створана ў 1978 годзе[1][2]. Плошча паверхні складае 0,876[3] км², даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 0,8 км, даўжыня берагавой лініі 4,2[3] км, даўжыня агараджальнай дамбы 2,2[1] км. Найбольшая глыбіня вадасховішча дасягае 2,5 м, сярэдняя — 1,86[3] м. Поўны аб’ём вады складае 1,1 млн м³[3].

Вадасховішча наліўное[2]. Напаўняецца вадой з ракі Ясельда па канале праз сажалку з дапамогай помпавай станцыі[1]. Вада забіраецца праз вежавы вадаскід[1]. Выкарыстоўваецца вадасховішча ў мэтах рыбагадоўлі і арашэння.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць