Іван Лук’янавіч Саланевіч
Іва́н Лук’я́навіч Салане́віч (1 (14) лістапада 1891, сяло Руднікі, Пружанскі павет, Гродзенская губерня — 27 красавіка 1953, Мантэвідэа, Уругвай) — расійскі публіцыст, мысляр, журналіст і грамадскі дзеяч.
Іван Лук’янавіч Саланевіч | |
---|---|
руск.: Ива́н Лукья́нович Солоне́вич | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 (13) лістапада 1891 ці 26 лістапада 1891[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1953[1] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Лук'ян Міхайлавіч Саланевіч |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, журналіст, паэт-адвакат, пісьменнік, выдавец |
Мова твораў | руская |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і настаўніка Лук’яна Міхайлавіча Саланевіча і Юліі Вікенцьеўны з Ярушкевічаў, беларус паводле паходжання. Абодва дзяды былі святарамі. Вучыўся ў Гродзенскай і Віленскай гімназіях (да 1912 года). Падчас вучобы Іван выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі ў газеце «Северо-Западная жизнь». Пры гэтым, як успамінаў сам Саланевіч, даводзілася некалькі разоў адстойваць з рэвальверам у руках сваю друкарню ад яўрэйскіх рэвалюцыянераў[3].
Пасля заканчэння гімназіі паступіў на юрыдычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога (1916) працаваў журналістам. Падчас грамадзянскай вайны ваяваў у Белай арміі. Быў асуджаны да смерці ў Адэскім УК (1920), але вызвалены таварышамі, якія знішчылі, да таго ж, усе дакументы. Пакінуць Расію ў 1920-х гадах не змог праз захворванне на тыф (па іншай версіі праз хваробу сына). Жыў у Маскве, працаваў журналістам.
Займаўся цяжкай атлетыкай. На лютаўскім Усерасійскім чэмпіянаце 1914 года ў Рызе, заявіўся ў цяжкай вазе (звыш 82,5 кг) пры ўласнай вазе 81 кг, заняў другое месца — 437,2 кг у пяцібор’і[4]. Пазней стаў прафесійным барцом і цяжкаатлетам.
У 1933 года пры спробе ўцёкаў з СССР арыштаваны разам з братам (таксама спартсменам) і сынам. Усе трое былі асуджаны на 8 гадоў і адпраўленыя ў лагеры ў Карэлію на Салаўкі, адкуль неўзабаве здолелі збегчы ў Фінляндыю.
З Фінляндыі Саланевіч пераязджае ў Балгарыю, дзе выдае газету «Голос России» (1936—1938) і выступае з артыкуламі, якія выклікалі вялікі рэзананс у колах рускіх эмігрантаў. У 1936 годзе выходзіць кніга «Расія ў канцлагеры», якая атрымала вялікую вядомасць і была адразу перавыдадзена на шэрагу еўрапейскіх моў. У 1938 годзе на Саланевіча здзейснены замах, загінула яго жонка, Тамара Уладзіміраўна.
Пасля замаху Іван Лук’янавіч пераязджае ў Германію, дзе працягвае публіцыстычную і пісьменніцкую дзейнасць (тут ён піша кнігі «Дыктатура сволачы», «Дыктатура імпатэнтаў», «Вялікая фальшыўка Лютага», «Дыктатура пласта», «Белая імперыя»), выдае газеты «Наша газета» (1938—1940), «Радзіма» (1940).
З пачаткам савецка-нямецкага канфлікту адмаўляецца выступіць у падтрымку Гітлера, за што некалькі разоў арыштаваны, а затым сасланы ў Тэмпельбург. У 1948 годзе пераязджае ў Аргенціну, дзе засноўвае газету «Наша страна» (выдаецца дасюль[5]), стварае Народна-Манархічны рух (дзейнічае дасюль[6]). У Аргенціне выдае кнігі «Народная Манархія» (асноўная праца яго жыцця, найбольш вядомы твор), «Дыктатура імпатэнтаў», «Дыктатура пласта», «Раман у Палацы Працы», «Гаспадары», «Што кажа Іван Саланевіч пра Цара і манархію, пра бальшавізм, пра рускую эміграцыю, пра „Штабс-капітанскі“ (Народна-Манархічным) Рух», «Вялікая фальшыўка Лютага» і іншыя артыкулы. Акрамя таго, выдаў працы сваіх аднадумцаў — Башылава, М. Спасоўскага, Н. Патоцкага, М. Зазыкіна, Б. Шыраева, Н. Былова і іншых.
У канцы жыцця пераязджае ва Уругвай. Памёр 27 красавіка 1953 года ў Мантэвідэа пасля аперацыі рака страўніка. Пахаваны ў Мантэвідэа на Англійскіх могілках.
Цытата
правіць«Ніякія меркі, рэцэпты, праграмы і ідэалогіі, запазычаныя адкуль бы то ні было звонку, — непрыдатныя для рускай дзяржаўнасці, рускай нацыянальнасці, рускай культуры… Палітычнай арганізацыяй Рускага народа на яго нізах было самакіраванне, а палітычнай арганізацыяй народа ў яго цэлым было Самадзяржаўе… Цар ёсць, найперш, грамадская раўнавага. Пры парушэнні гэтай раўнавагі прамыслоўцы створаць плутакратыю, ваенныя — мілітарызм, духоўныя — клерыкалізм, а інтэлігенцыя — які-небудзь „ізм“, які толькі будзе ў кніжнай модзе ў дадзены гістарычны момант». — (Саланевіч І. Л. Народная манархія)
Асноўныя працы
правіць- Солоневич И. Л. Народная монархия. — М.: Феникс, 1991
- Солоневич И. Л. Россия, революция и еврейство Архівавана 30 ліпеня 2010.
- Солоневич И. Л. Россия в концлагере ISBN 5-9650-0031-6 ISBN 978-5-9650-0031-9
- Солоневич И. Л. Великая фальшивка февраля
- Солоневич И. Л. Белая Империя, статьи 1936—1940. — Москва, 1997. ISBN 5-89097-005-4
- Солоневич И. Л. Диктатура импотентов. социализм, его пророчества и их реализация
- Солоневич И. Л. Диктатура сволочи
- Солоневич И. Л. Миф о Николае Втором Архівавана 27 верасня 2007.
- Солоневич И. Л. Самодержание, конституция и монархизм // «Наша страна», № 39, 1950 г.
- За тенью Распутина // Наша Газета, 1939
- Солоневич: ответ националистам Архівавана 3 студзеня 2011.
Зноскі
- ↑ а б СОЛОНЕВИЧ Иван Лукьянович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 397–400. — ISBN 5-94848-307-X
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118748831 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ http://www.russia-talk.com/sol-bio.htm
- ↑ «Цяжкая атлетыка. Даведнік» Аптэкар Міхась Лазаравіч М.: Физкультура и спорт, 1983.
- ↑ [1]
- ↑ https://web.archive.org/web/20030829110725/http://hronos.km.ru/biograf/bio_s/solonevich.html
Літаратура
правіць- Саланевіч Іван Лук’янавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 642—643. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Сайт, посвящённый И. Л. Солоневичу
- Газета «Наша страна»
- Солоневич Иван Лукьянович // Большая энциклопедия русского народа
- Нил Никандров. Иван Солоневич возвращается с чужбины… // Латинская Америка. — № 2 за 1997 год. Архівавана 27 верасня 2007.
- Б. Смолин. Монархизм как любовь. Штрихи к портрету Ивана Солоневича
- Денис Драгунский. Джентльмен в ГУЛАГе // Новое время. 1999. № 37 (19 сентября). С. 30 — 32.
- Смолин М. Б. Русский народный империалист Архівавана 30 верасня 2007.
- Борис Солоневич. Молодёжь и ГПУ