Баявая ўскалось

(Пасля перасылкі з Баявая Ўскалось)

«Баявая Ўскалось» — нелегальная літаратурная арганізацыя, заснаваная ў Заходняй Беларусі ў 1937 годзе; яе членамі літаратурнае аб’яднанне адноўлена ў 1949 годзе ў Заходняй Германіі. Аднайменны ілюстраваны часопіс выдаваўся як орган літаратурнага аб’яднання ў ліпені 1949 — лютым 1950 гадоў у Заходняй Германіі, у 1954—1981 гадах у Канадзе (Таронта) на беларускай мове.

ЧасопісПравіць

Часопіс «Баявая Ўскалось» выказваўся за адзінства беларускай культуры, незалежна ад месца пражывання яе творцаў, друкаваў творы беларускіх пісьменнікаў, што жылі ў эміграцыі, у БССР і на Беласточчыне, заходнебеларускую рэвалюцыйную паэзію, хроніку, кнігапіс і інш. Абапіраўся на ідэйную традыцыю Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выйшла 18 нумароў. Рэдактары М. Панькоў (1949—1950), С. Хмара (1954—1981).

ЛітаратураПравіць