Баян Яркеевіч Даўлетаў
Баян Яркеевічч Даўлетаў (татар.: Баян Дәүләтов; 8 сакавіка 1924 — 21 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода 1281-га стралковага палка 60-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1943, пасмяротна).
Баян Яркеевіч Даўлетаў | |
---|---|
Баян Дәүләтов | |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 1943 (19 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1943 |
Званне |
|
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 8 сакавіка 1924 года ў вёсцы Татарскі Азібей, цяпер Актанышскага раёна Татарстана, у сям'і селяніна. Татарын.
Скончыў сем класаў няпоўнай сярэдняй школы. Працаваў у калгасе.
У 1942 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Скончыў ваеннае вучылішча. У баях Вялікай Айчыннай вайны з мая 1943 года. Ваяваў на Цэнтральным фронце. Удзельнік Курскай бітвы.
Камандзір Узвода 1281-га стралковага палка камсамолец лейтэнант Баян Даўлетаў першым з узводам фарсіраваў Дняпро[1]. 17 кастрычніка 1943 года вёў жорсткі бой за вёску Бывалькі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці, знішчыў кулямёты праціўніка, што садзейнічала паспяховаму наступленню батальёна.
21 кастрычніка 1943 года Баян Яркеевіч Даўлетаў загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Бывалькі.
Узнагароды
правіць- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе, лейтэнанту Баяну Яркеевічу Даўлетаву пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
- Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць
правіць- Імем Героя названа вуліца ў с. Актаныш Актанышскага раёна Рэспублікі Татарстан.
- Таксама яго імя насіла піянерская дружына Татарска-Суксінскай сярэдняй школы Актанышскага раёна.
Зноскі
- ↑ Татарский энциклопедический словарь. — Казань: Институт Татарской энциклопедии АН РТ, 1998.
Спасылкі
правіцьБаян Яркеевіч Даўлетаў на сайце «Героі краіны»
- Наши земляки — Герои Великой Отечественной войны Архівавана 10 студзеня 2012..