Баі за Кутум — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Кутум  (ар.) (Паўночны Дарфур  (ар.)). Па выніку супрацьстаяння населены пункт захапілі Сілы аператыўнай падтрымкі і арганізавалі масавыя забойствы мірных жыхароў[3].

Баі за Кутум
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023)
Дата з 30 мая па 4 чэрвеня 2023
Месца г. Кутум  (ар.), Дарфур, Судан
Вынік перамога САП
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана Сілы аператыўнай падтрымкі
Агульныя страты
75+ мірных грамадзян загінулі[1]
90% насельніцтва бегла[2]

Перадгісторыя правіць

Большасць насельніцтва Кутума не арабы, а фор  (ар.)[4]. Падчас Дарфурскай вайны горад стаў адным з цэнтраў антыўрадавых сіл. Тут адбыліся некалькі буйных сутыкненняў паміж дарфурскімі баевікамі і ўладамі[5]. На поўнач ад Кутума ўтварыўся лагер бежанцаў Касаб[6][7].

Храналогія правіць

У першыя дні канфлікту паміж САП і ўрадам у Кутуме, у адрозненне ад іншых гарадоў краю, баявыя дзеянні не вяліся[8]. 17 сакавіка 2023 года камандуючы САП Махамед Дагала заявіў, што ліквідуе лагеры бежанцаў па ўсёй краіне, у тым ліку Касаб[9].

30 мая мясцовая банда забіла афіцэра памежнай службы Дарфура, які быў сваяком Мусы Хілала (заснавальніка апалчэння «Джанджавід», на базе якога створаны САП)[10]. У адказ атрады Сіл аператыўнай падтрымкі атакавалі цэнтр Кутума[11]. Нягледзячы на заявы суданскага ўрада, што яны адбілі атаку праціўніка, паводле паведамленняў жыхароў, 4 чэрвеня ўлады страцілі Кутум[12]. У той жа дзень[13] баевікі Дагала напалі на лагер Касаб, дзе загінула не менш за пяцьдзясят мірных жыхароў[14]. У выніку баявых дзеянняў рынак у Кутуме быў разбураны, як і большая частка Касаба[15].

Да ліпеня больш за 90 % насельніцтва пакінула горад[16]. Многія жыхары горада беглі ў Эль-Фашыр  (ар.) або Ха-Шабу[3].

Рэакцыя правіць

Міні Мінаві, губернатар рэгіёна Дарфур, назваў Кутум «зонай бедства» і выказаў шкадаванне з нагоды масавых забойстваў[14]. Губернатар Паўночнага Дарфура Німір Абдэльрахман выступіў з заявай, у якой таксама выказаў шкадаванне[3]

Наступствы правіць

7 чэрвеня суданскае падраздзяленне па барацьбе з гвалтам у адносінах да жанчын заявіла, што ў Кутуме па меншай меры 18 жанчын, уключаючы падлеткаў, былі згвалтаваны прыхільнікамі Дагала[17].

9 чэрвеня паўстанцы пачалі напады на навакольныя вёскі. Акрамя таго, яны расстралялі мэра горада Фарука Махамеда Бектума пасля адмовы аддаць ключ ад машыны[18][13][19].

Да ліпеня САП увялі плату за абарону ад банд і рэпрэсій, а гандляроў на дарозе Кутум—Эль-Фашыр абкладалі падаткам. Акрамя таго, працягваліся масавыя забойствы і згвалтаванні[20].

Заўвагі правіць

  1. "Sudan fighting escalates after breakdown in ceasefire talks". The Guardian [брытанская англійская]. 2023-06-05. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-06-19.
  2. [1]
  3. а б в Dozens of Sudanese killed as RSF attacks North Darfur's Kutum (англ.). Middle East Eye. Праверана 11 верасня 2023.
  4. NationStates | Dispatch | Sudan Demographics. www.nationstates.net. Праверана 11 верасня 2023.
  5. SudanTribune. Darfur rebels deny claims of causalities, reiterate Sudan attacked them (англ.). Sudan Tribune (22 снежня 2006). Праверана 11 верасня 2023.(недаступная спасылка)
  6. Situation update on displacements in Darfur 13 July 2014. OCHA (13 ліпеня 2014). Праверана September 11, 2023.
  7. Gettleman, Jeffrey (2012-08-18). "Mixed Signals in Darfur as Attacks Shadow Progress". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Праверана 2023-09-11.
  8. Serwat, Ladd. Regional Overview: Africa | April 2023 (англ.). ACLED (4 мая 2023). Праверана 11 верасня 2023.
  9. Himmat, Abdal Monim. Darfur, Hemeti’s threats to the IDPs to dismantle the camps and target its leaders - Focus On Africa - (англ.). Focus On Africa (17 сакавіка 2023). Праверана 11 верасня 2023.
  10. Camille. North Darfur's Kutum has fallen into RSF hands (англ.). Dabanga Radio TV Online (6 чэрвеня 2023). Праверана 11 верасня 2023.
  11. الجيش السوداني ينفي سيطرة قوات الدعم السريع على مدينة كتم بولاية شمال دارفور (англ.). www.elqurtasnews.com. Праверана 11 верасня 2023.
  12. https://twitter.com/sudanreeves/status/1665370526477344770 (англ.). X (formerly Twitter). Праверана 11 верасня 2023.
  13. а б Kazemi, Ali Mahmoud Ali, Elham. Sudan Situation Update: June 2023 | Conflict Intensifies Following the Breakdown of Jeddah Talks (англ.). ACLED (23 чэрвеня 2023). Праверана 11 верасня 2023.
  14. а б حاكم دارفور يعلن الإقليم "منطقة منكوبة" جراء أعمال القتل والنهب. www.aa.com.tr. Праверана 11 верасня 2023.
  15. Press, Sam Magdy, Associated. US and Saudi Arabia urge Sudan's warring parties to agree new ceasefire (англ.). The Irish News (4 чэрвеня 2023). Праверана 11 верасня 2023.
  16. Bergman, Andrew. Kidnapping and protection rackets rife in North Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (5 ліпеня 2023). Праверана 11 верасня 2023.
  17. Lisa. Accounts of rape increase in war-torn Sudan (англ.). Dabanga Radio TV Online (7 чэрвеня 2023). Праверана 11 верасня 2023.
  18. Lisa. Darfur: renewed attacks on El Geneina, chaos in Kutum (англ.). Dabanga Radio TV Online (9 чэрвеня 2023). Праверана 11 верасня 2023.
  19. Lisa. Continuing violence in North Darfur, hospitals in need of aid (англ.). Dabanga Radio TV Online (7 чэрвеня 2023). Праверана 11 верасня 2023.
  20. Bergman, Andrew. Kidnapping and protection rackets rife in North Darfur (англ.). Dabanga Radio TV Online (5 ліпеня 2023). Праверана 11 верасня 2023.

Спасылкі правіць