Баўска
Ба́ўска (лат.: ⓘ, да 1920 руск.: Бауск, ням.: Marienland або Bauske) — горад, цэнтр Баўскага края Латвіі. Насельніцтва 10 393 жыхароў (2005). Плошча 6,1 км². Знаходзіцца за 66 км на поўдзень ад Рыгі ля зліцця рэк Муса і Мэмэлэ (якія ўтвараюць Ліелупэ). Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Іецава (за 26 км). У гісторыі горада пакінулі свой след Лівонская вайна (1558—1583), Трыццацігадовая вайна (1618—1648), Паўночная вайна (1700—1721), чума 1711 года, паход Напалеона 1812 года.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьБаўск быў заснаваны Тэўтонскімі рыцарамі ў 1443 годзе, стаў горадам у 1511 годзе. Поўныя правы горада атрымаў у 1609.
Замак Баўска быў заснаваны ў 1456 годзе ландмайстрам нямецкага ордэна ў Лівоніі Іаанам фон Менгедэ (таксама называўся Бушэ, Бушэнбарг і Баўшкенбург). У 1625 годзе замак быў узяты шведамі, падчас Паўночнай вайны ў 1705 годзе — рускімі.
У 1705 годзе ўмацаванні замка былі разбураны, і з тых часоў ён незаселены. Захаваліся разваліны замка, а ў апошнія гады ён быў адрэстаўраваны.
У 1855 годзе ў Баўску налічвалася 6532 жыхароў. Усяго ў Баўскім павеце, Курляндскай губерні Расіі налічвалася 56804 жыхароў. У той час у горадзе знаходзіліся праваслаўная капліца, лютэранская царква, дзве сінагогі. Таксама меліся гарбарны і цагляны заводы і два бровары. Штогадовы кірмаш праводзіўся з 12 па 17 кастрычніка.
Да 1 ліпеня 2009 года горад уваходзіў у склад Баўскага раёна.
Эканоміка, прамысловасць
правіцьФіліялы плодакансервавага і тэкстыльнага камбіната «Саўлэ».
2 бровары:
Славутасці
правіць- Баўскі замак XV—XVI стст.
- Рундальскі палац герцага Бірона. Пабудаваны ў (1736—1740) архітэктарам Барталамеа Франчэска Растрэлі
- Баўскі музей краязнаўства і мастацтва
- Выстаўкі: Яўрэі ў Баўску; Немцы ў Баўску; Калекцыя лялек і цацак Тамары Чуднаўской; Пакой селяніна ў XIX стагоддзі
- Мемарыяльны дом-музей паэта Віліса Плуданса «Лэйніекі»
- Выстаўка машыннага музея
- Сялянскі падворак і музей сельскагаспадарчых машын
- Народны тэатр
- Праваслаўная царква на цэнтральнай плошчы
- Помнік латышскім батальёнам СС[6];
Гарады-пабрацімы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Колькасць жыхароў у самакіраваннях. 01.01.2016 (лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
- ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)
- ↑ Баўскас алус
- ↑ Лодыня алус Архівавана 24 снежня 2011.
- ↑ Латвія: у Баўску адкрылі мемарыял у гонар добраахвотных батальёнаў SS Архівавана 20 верасня 2012.
Літаратура
правіць- Бауск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- О. Е. Schmidt, «Schlosse Bausk und Mesotten», Митава, 1890.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баўска
- Афіцыйны сайт Баўскага края Архівавана 11 мая 2019. (лат.) (англ.)
- Турыстычны інфармацыйны цэнтр Баўскага раёна (лат.) (руск.) (англ.) (ням.)
- Інфармацыя пра Баўск у тапанімічнай базе даных (лат.)