Белалессе

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Белале́ссе[1] (трансліт.: Bielaliessie, руск.: Белолесье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.

Вёска
Белалессе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
185 м
Колькасць двароў
82
Насельніцтва
115 чалавек (1998)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204860005
Белалессе на карце Беларусі ±
Белалессе (Беларусь)
Белалессе
Белалессе (Брэсцкая вобласць)
Белалессе

Гісторыя правіць

Каля вёскі існаваў курган[2].

Найменне, верагодна, было ўтворана ад назвы ляснога ўрочышча, дзе было заснавана паселішча. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Старая Мыш. Вёска адносіцца да праваслаўнага прыхода Новая Мыш.

У 1888 годзе ў Белалессі пачала дзейнічаць школа граматы. У 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін, карчма, ветраны млын.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 28 вяскоўцаў.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[3].

Інфраструктура правіць

  • Магазін

Насельніцтва правіць

  • 49 двароў, 492 жыхары (1897)
  • 89 двароў, 698 жыхароў (1909)
  • 55 дамоў, 326 жыхароў (1921)
  • 294 жыхары (1959)
  • 286 жыхароў (1970)
  • 82 двары, 115 жыхароў (1998)
  • 51 гаспадарка, 95 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; под редакцией Ф. В. Борисевича. — Мн.: Полымя, 1971. — 274, [2] c. — С. 13.
  3. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць