Беларускае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў
Беларускае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (БТАР) — добраахвотная прафесійная супольнасць анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
правіцьПасля таго, як у 1966 годзе ў Маскве было створана Усесаюзнае навуковае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (УНТАР), сталі стварацца навуковыя таварыствы анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў саюзных рэспублік.
Устаноўчая канферэнцыя Рэспубліканскага навуковага таварыства анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў БССР адбылася 2—3 верасня 1971 года ў Мінску.
У першае праўленне таварыства выбраны: Г. П. Аблам, Я. Б. Барысевіч, Г. М. Гецман, В. П. Яфімаў, Я. А. Жызнеўскі, А. Г. Захараў, С. В. Ісаенка, Ф. Б. Каган, І. З. Кляўзунік, М. П. Кавалёў, В. І. Казыра, Д. А. Кулак, В. В. Курэк , Д. В. Мірутка, А. А. Плавінскі, К. Е. Рыбачанка, С. П. Рынейскі, У. У. Спас, С. З. Фрадкін, П. В. Цэдрык і В. М. Шынкарык. Пасля здабыцця незалежнасці Рэспублікі Беларусі на X Сусветным кангрэсе анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў у Гаазе ў 1992 годзе Беларускае навуковае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў прынята ў Еўрапейскае таварыства анестэзіёлагаў (ESA).
У 2007 годзе таварыства атрымала цяперашнюю назву — Беларускае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (БТАР).
Сучаснасць
правіцьБТАР вядзе актыўную адукацыйную дзейнасць. Пад яго эгідай праходзяць усе асноўныя канферэнцыі і з’езды па спецыяльнасці ў краіне, семінары Курса па еўрапейскай адукацыі ў анестэзіялогіі (CEEA) і іншыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам.
Актыўна супрацоўнічае з Еўрапейскім таварыстваў анестэзіёлагаў (ESA), Федэрацыяй анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў Расіі, а таксама з клінікай Маё (ЗША).
Вядзецца актыўная праца ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках з мэтай распаўсюджвання актуальнай прафесійнай інфармацыі, пасяджэнні БТАР транслююцца на канале Youtube.
З’езды анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў БССР і РБ
правіць- I з’езд — 28-29 мая 1981 года, Мінск
- II з’езд — 5-6 снежня 1991 года, Мінск
- III з’езд — 5-6 кастрычніка 1995 года, Віцебск
- IV з’езд — 1-3 лістапада 2000 года, Гродна
- V з’езд — 14-15 кастрычніка 2004 года, Гомель
- VI з’езд — 13-14 мая 2008 года, Мінск
- VII з’езд — 31 мая — 1 чэрвеня 2012 года, Брэст
- VIII з’езд — 19-21 мая 2016 года, Мінск
Старшыні таварыства
правіць- І. З. Кляўзунік (да 1991 года)
- І. І. Канус (1991—2004)
- Г. У. Ілюкевіч (2004—2008)
- А. Ц. Прасмыцкі (2008—2012)
- Г. У. Ілюкевіч (2012—2016)
- А. М. Дзядзько (з 2016 года)