Беларуская вуліца (Мінск)
Вуліца Беларуская — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска.
Беларуская Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 0,8 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Леніна, Першамайская |
Размяшчэнне
правіцьНа большай частцы сваёй даўжыні арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ульянаўская, з паўднёвага захаду прымыкае Круглы завулак, каля чыгуначных пуцей вуліца паварочвае і цягнецца на ўсход да стадыёна БДТУ. Даўжыня вуліцы складае каля 800 м.
Забудова
правіцьЦотны бок
правіць- № 2 (Ульянаўская № 23) — Пасольства Рэспублікі Малдова.
- № 4 — Пасольства Лівіі.
Няцотны бок
правіцьПаркі
правіцьВуліца цягнецца ўздоўж водна-зялёнага дыяметра Мінска, каля скрыжавання з вуліцай Ульянаўская размешчаны Ляхаўскі сквер.
Славутасці
правіць- Мемарыяльная дошка падпольшчыкам на доме № 21. Устаноўлена ў 1984 г. (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін). Паблізу сучаснага будынка інтэрната ў Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся дом (былы 1-ы Беларусі завулак, 6), у якім у 1941—1943 гадах размяшчалася канспірацыйная кватэра Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б. У доме жыў актыўны ўдзельнік Мінскага камуністычнага падполля, выпускнік 20-й школы горада, камсамолец З. З. Гало (псеўданімы Зорык, Максім)[2].
Зноскі
- ↑ БГТУ. Общежитие № 5 Архівавана 29 кастрычніка 2016.
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх