Беларуская рада даверу
Беларуская рада даверу — дарадчы орган з прадстаўнікоў беларускай грамадскасці пры генеральным камісары Беларусі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
Створана 27 чэрвеня 1943 г. ў г. Мінску па ініцыятыве генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ з асоб, што супрацоўнічалі з нацыстамі. У яе склад увайшлі 16 чал.: 9 прадстаўнікі мясцовай беларускай адміністрацыі, а — 6 дзеячоў цэнтральнага ўзроўня: мінскі бургамістр В. Іваноўскі (старшыня), кіраўнік БНС і прадстаўнік Баранавіцкай акругі Ю. Сабалеўскі (намеснік старшыні), Канстанцін Гуло (прадстаўнік Мінскай акругі), Сымон Цытовіч (Слонімская акруга), Уладзімір Козел (Глыбоцкая акруга), Віктар Трахімовіч (Барысаўская акруга), Цімафей Гаргесгаймер (Ганцавіцкая акруга), Язэп Душэўскі (Слуцкая акруга), Булак (Наваградская акруга), Ян Галяк (Вілейская акруга), Надзея Абрамава (кіраўнік жаночага аддзела СБМ), Міхась Ганько (кіраўнік мужчынскага аддзела СБМ), Канстанцін Рабушка (кіраўнік Цэнтральнага бюро прафсаюзаў), Аўген Калубовіч[1]. 16-ы член ніколі публічна не называўся. Паводле І. Новікава, гэта быў сам В. Кубэ[2].
Беларуская рада даверу мела на мэце збор і апрацоўку прапаноў і пажаданняў акупацыйным уладам, удзел з дарадчым голасам у пасяджэннях генеральнага камісарыята «Беларусь».
У снежні 1943 Беларуская рада даверу ператворана ў Беларускую цэнтральную раду.
Зноскі
Літаратура
правіць- Літвін, А. М. Беларуская рада даверу / А. М. Літвін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 399.