Беларускі Індустрыяльны Банк

Адкрытае акцыянернае таварыства «Белару́скі індустрыя́льны банк» — колішні камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь, заснаваны ў 1991 годзе. У 2010 годзе ўвайшоў у склад «Тэхнабанка».

Беларускі індустрыяльны банк
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1991
Скасавана 2010
Размяшчэнне  Беларусь
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі

Рэквізіты правіць

S.W.I.F.T. — BEIN BY 22. МФА — 153001725. АДР — 100195493. УНП — 100195493[1].

Дзейнасць правіць

Галоўны офіс размяшчаўся па адрасе 220004, Мінск, вул. Мельнікайтэ, 8[1].

Гісторыя правіць

31 кастрычніка 1991 года[2] зарэгістраванае ТАА «Камерцыйны банк прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь „Прафбанк“». Заснавальнікамі сталі 52 прафарганізацыі[3].

У 1995 банк рэарганізаваны ў АКБ «Прафбанк», у 1999 — у АКБ «Беларускі індустрыяльны банк». З кастрычніка 1999 — ААТ «Беларускі індустрыяльны банк».

12 сакавіка 2003 года Кіраўніцтва Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь зацвердзіла Пастанову аб адкліканні ў «Беларускага індустрыяльнага банка» з 20 сакавіка 2003 года дазволу на прыцягненне ва ўклады сродкаў фізічных асоб у сувязі з невыкананнем эканамічнага нарматыву ўласнага капіталу, які складаў 10 мільёнаў еўра[4]. 31 мая 2010 года[2] Беларускі індустрыяльны банк далучыўся да «Тэхнабанка»[5].

Зноскі

  1. а б Апісанне банка «Беларускі індустрыяльны банк ААТ» (руск.). Банкі РБ. Бизнес.Online. Праверана 13 жніўня 2013.(недаступная спасылка)
  2. а б Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2015. Праверана 16 лістапада 2021.
  3. Глеб Хмяльніцкі. Бітва за ўласнасць ФПБ // Наша Ніва. — 20 верасня 2002. — № 35 (297).
  4. Ігар Грышын. Чатыры банкі пазбаўленыя ліцэнзіі на прыцягненне ва ўклады сродкаў грамадзян // Звязда : газета. — 14 сакавіка 2003. — № 63-64 (24747-24748). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  5. Аляксей Арэшка.. Архіўная копія(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН (2 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 16 лістапада 2021.

Спасылкі правіць