Беларускі прафсаюз работнікаў галін прамысловасці
Беларускі прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў (скар. Белпрафмаш) — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аб’ядноўвае работнікаў машынабудавання і металаапрацоўкі.
Беларускі прафсаюз работнікаў галін прамысловасці | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | Мінск |
Адрас | Мінск, праспект Пераможцаў, 21 |
Тып арганізацыі | прафесійны саюз |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 2016 |
belprofmash.1prof.by |
Гісторыя
правіцьПершыя афіцыйныя прафсаюзы работнікаў металаапрацоўкі з’явіліся ў 1918 годзе, калі быў створаны Саюз рабочых-металістаў Беларусі, які аб’ядноўваў аддзяленні ў Слуцку, Бабруйску, Барысаве, Ігумене і Мінску. У розных формах прафсаюзы работнікаў машынабудавання і металаапрацоўкі праіснавалі ў складзе савецкай прафсаюзнай сістэмы аж да распаду СССР.
Пасля распаду СССР усе галіновыя прафсаюзы выйшлі з Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў і ўвайшлі ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Папярэднікамі цяперашнега прафсаюза Белпрафмаш можна лічыць Беларускі прафсаюз металістаў, Беларускі прафсаюз работнікаў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання (АСМ) (абодва створаны ў 1990 годзе) і Беларускі прафсаюз работнікаў прамысловасці (створаны ў 2003 годзе).
У 2002-2003 гадах, з-за канфлікту паміж кіраўніцтвам ФПБ і кіраўніцтвам АСМ у асобе Аляксандра Бухвостава, ФПБ пачало працэс стварэння так званых жоўтых прафсаюзаў, падкантрольных дзяржаве і кіраўніцтву заводаў на такіх прадпрыемствах, напрыклад, як Мінскі аўтамабільны завод[1].
25 красавіка 2016 года ў Мінску адбыўся аб’яднальны з’езд Беларускага прафсаюза металістаў, Беларускага прафсаюза работнікаў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання, Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці, на якім было прынята рашэнне аб аб’яднанні трох прафсаюзаў у Беларускі прафсаюз работнікаў галін прамысловасці «Белпрафмаш».
Зноскі
- ↑ Хадыка, Голубеў 2003, с. 84-95.
Літаратура
правіць- Аляксей Хадыка, Валянцін Голубеў. Профсоюзы Беларуси: трансформация и перспективы. — Мн.: Фонд імя Фрыдрыха Эберта, 2003. — 105 с.