Беларусы ў парламенце Польскай Рэспублікі (1918—1939)

Перыяд 1922—1928Правіць

Падчас выбараў у Парламент I склікання беларусы выступілі блокам нацыянальных меншасцей і атрымалі 11 мандатаў пасольскіх і 3 сенатарскія.

З 1922 па 1925 гады беларускі пасольскі клуб сутыкнуўся з праблемай мноства розных ідэалагічных і палітычных арыентацыйː хрысціянскіх дэмакратаў (ксёндз Адам Станкевіч), сацыял-дэмакратаў (Браніслаў Тарашкевіч, Фабіян Ярэміч, Сымон Рак-Міхайлоўскі), сацыял-рэвалюцэянераў (Сяргей Баран) і інш.

У сейме яны патрабавалі ад урада рэспублікі Польшча тэрытарыяльнай аўтаноміі паўночна-ўсходніх правінцый (беларускія справы разглядаліся на сейме ў Вільне). У гальне эканомікі запатрабавалі радыкальную сельскагаспадарчую рэформу і нацыяналізацыю лясоў.

У нацыянальных пытаннях блок спрабаваў аказваць ціск на ўрад, патрабуючы абяспечыць навучанне беларускіх дзяцей і моладзі на роднай мове і стварыць настаўніцкія семінарыі для навучання персаналу для беларускіх школ. Апроч таго, яны дамагаліся стварэння для беларусаў магчымасці больш шырокага прадстаўніцтва ў мясцовых органах улады і мясцовага самакіравання.

Ужо ў першым перыядзе паўнамоцтваў сейма беларускі клуб выразна падзяліўся на дзве фракцыіː умераную, на чале з Браніславам Тарашкевічам і хрысціянскіх дэмакратаў, якія ставілі высокія патрабаванні да польскага ўрада. У апошнюю групу ўваходзілі такія дзеячы як Васіль Рагуля і Сымон Рак-Міхайлоўскі.

У 1925 годзе клуб быў фармальна расколатыː ад яго аддзялілася беларуская сялянска-работніцкая грамада, членамі якой былі Рак-Міхайлоўскі, Павел Валошын, Пятро Мятла і Браніслаў Тарашкевіч, які далучыўся да іх пасля таго, як расчараваўся ў нацыянальнай палітыцы ўрада.

У 1926 годзе беларускія хрысціянскія дэмакраты і сацыял-дэмакраты падтрымалі майскі пераварот маршала Пілсудскага.

Парамент II скліканняПравіць

На выбары 1928 года беларускія арганізацыі пайшлі моцна падзеленыя, але здолелі правесці 10 паслоў у сейм, а ў вышэйшую палату — 2 сенатара. У парламенце частка з іх стварыла беларускі сялянска-работніцкі пасольскі клуб «Змаганне», у склад якога ўвайшлі Язэп Гаўрылік, Ігнат Дварчанін, Аляксандр Стагановіч, Флягонт Валынец, і пазней Іван Грэцкі з украінскага «Сел-Роб». Акрамя гэтага існаваў Беларускі Клуб парламентарны, куды ўваходзілі Канстанцін Юхневіч, Фабіян Ярэміч, Альбін Стаповіч і Павел Каруза. Абраны як беларускі пасол Ян Станкевіч да канца тэрміну быў неактыўны.

У 1929 годзе ўкраінцы і беларусы стварылі ў сейме супольны клуб, які прадстаўляў два славянскія народы. Сумесна пратэставалі супраць ліквідацыі школы ў Радашковічах ці дасылалі да Лігі Нацый мемарандум у справе парушэння ў Польшчы правоў неродных меншасцей.

Напярэдадні выбараў берасцейскія ўлады, баючыся вялікага поспеху беларускіх левых, арыштавалі паслоў Гаўрыліка, Валынца, Крыпчыка і Дварчаніна.

Парламент III скліканняПравіць

У выбарах 1930 года ўкраінскія і беларускія арганізацыі выступалі супольна: беларусам пашчасціла атрымаць толькі адзін мандат у сейме (Ярэміч), затое са спісу Беспартыйнага Блоку супрацоўніцтва з урадам да ніжэйшай палаты патрапілі Базыль Куц і Генадзь Шыманоўскі. У сенаце беларусаў прадстаўляў Базыль Седунь.