Язэп Гаўрылік

беларускі грамадска-палітычны дзеяч

Язэп Гаўрылік (Іосіф Емяльянавіч Гаўрылік) (6 красавіка 1893, в. Калодчына, Вілейскі павет — 8 снежня 1937, Ленінград) — дзеяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Язэп Гаўрылік
дэпутат Сейма Польшчы[d]
з 1928
Нараджэнне 6 красавіка 1893(1893-04-06)
Смерць 8 снежня 1937(1937-12-08) (44 гады)
Веравызнанне баптызм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць публіцыст
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 6 красавіка 1893 года ў в. Калодчына Вілейскага павета.

Скончыў Барунскую настаўніцкую семінарыю. У 1922 годзе — адзін з заснавальнікаў Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны, актыўны дзеяч Таварыства беларускай школы[1].

З 1925 года — член БСРГ.

 
Дэпутат польскага Сейма ад «Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба „Змаганьне“» — Ігнат Дварчанін, Іван Грэцкі, Язэп Гаўрылік і Флягонт Валынец

У 1928 годзе абраны паслом у сойм Другой Рэчы Паспалітай па спісе Рабоча-сялянскага адзінства[1].

Адзін са стварацеляў і старшыня рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганне»[1]. Удзельнічаў у арганізацыі выдання твораў класікаў марксізму-ленінізму на беларускай мове, якое ажыццяўляла «Змаганне»[1].

У маі 1930 года без яго згоды залічаны ў КПЗБ. У 1931 годзе быў пазбаўлены пасольскага імунітэту і асуджаны на 9,5 года турмы. У 1932 годзе абменены на палітычных вязняў з СССР[1]. Жыў у Мінску. Працаваў загадчыкам сектара (аддзела) выканання Народнага камісарыяту асветы БССР.

 
Язэп Гаўрылік

Арыштаваны ДПУ БССР 1 верасня 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года прыгавораны да расстрэлу, які замянілі на 10 гадоў высылкі. Вязень ГУЛАГу ў Салавецкім лагеры (СЛОН) і будаўнічых лагерах Беламорска-Балтыйскага каналу. 25 лістапада 1937 года «тройкаю» НКУС па Ленінградскай вобласці прыгавораны да расстрэлу[2][3]. Паводле некаторых звестак прыняў смерць, як глыбока рэлігійны чалавек (бо яшчэ ў 1920-я перайшоў у баптызм[4]).

Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956 года.

Зноскі

  1. а б в г д е Гаврилик Иосиф Емельянович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.
  2. Возвращённые имена. Книги Памяти России. (руск.)
  3. Остання адреса: Розстріли соловецьких в’язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)
  4. Беларускія палітыкі і пратэстанты. Ад «Гомона» да Грамады Архівавана 11 снежня 2007. Алег Латышонак

Спасылкі правіць