Белкельме
Белке́льме — колішнее прадпрыемства па вырабе абутку ў горадзе Белаазёрску Брэсцкага раёна, якое існавала ў 1993—2017 гадах.
Белкельме | |
---|---|
![]() | |
Тып | сумеснае закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1993 |
Скасавана | 2017 |
Заснавальнікі | Нацыянальны Алімпійскі камітэт, ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат», іспанская кампанія Kelme |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | Вытворчасць абутку |
Прадукцыя | Абутак |
Сайт | belkelme.by |
ГісторыяПравіць
Заснавана ў 1993 годзе як беларуска-іспанскае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства. Заснавальнікі з беларускага боку: Нацыянальны Алімпійскі камітэт, ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат», з іспанскага — фірма Kelme International А. О..
У 2015 годзе пакет акцый кампаніі быў набыты холдынгам «Марка»[1]. Найбольш адчувальны ўдар па эканоміцы «Белкельме» нанёс беспрэцэндэнтны правал, калі прадукцыя (52 тыс. пар), адгружаная спажыўцам у 2014—2015 гадах, у 2016 годзе была вернутая на склад[2].
У 2017 годзе кампанія была ліквідавана, вытворчыя магутнасці перададзены кампаніі «Вердымар»[3].
ПрадукцыяПравіць
Аўсноўная прадукцыя (2005): мужчынскі, жаночы і дзіцячы абутак для актыўнага адпачынку (красоўкі); турызму («трэкінг») і паўсядзённага нашэння; буцы футбольныя для гульні ў футбол, міні-футбол і заняткаў футзалай; лыжныя боты. Вытворчая магутнасць прадпрыемства складала 366 тыс. пар абутку ў год. Мелася сетка фірменных крам у гарадах Баранавічы, Белаазёрск, Бяроза, Брэст, Віцебск, Гродна, Мінск, Магілёў.
Зноскі
- ↑ Холдынг «Марка» купіў "Белкельме"(нявызн.) , TUT.BY . Праверана 16 красавіка 2018. Архівавана 17 красавіка 2018.
- ↑ Запущена ликвидация фабрики-банкрота «Белкельме» Архівавана 29 снежня 2017.
- ↑ Запушчана ліквідацыя фабрыкі-банкрута «Белкельме»(нявызн.) , TUT.BY . Праверана 16 красавіка 2018. Архівавана 29 снежня 2017.
ЛітаратураПравіць
- Белкельме // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
СпасылкіПравіць
- belkelme.by — афіцыйны сайт Белкельме