Белыя лаўкі
Гандлёвыя рады «Бе́лыя ла́ўкі» — помнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагоддзя ў Пружанах Брэсцкай вобласці. Пабудаваныя ў 1867 годзе з цэглы. Архітэктары — Міхайлоўскі і Савіч.
Гандлёвыя рады | |
Белыя лаўкі | |
---|---|
52°33′22,20″ пн. ш. 24°27′20,84″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Места | Пружаны |
Архітэктурны стыль | класіцызм з рысамі барока |
Архітэктар | Міхайлоўскі, Савіч |
Дата заснавання | 1867 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейны |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗбудаваныя на месцы старых драўляных гандлёвых радоў паводле праекту гарадзенскага губернскага архітэктара Міхайлоўскага і епархіяльнага архітэктара Т. Савіча. Першапачаткова мелі праезд ва ўнутраны дворык для падвозу і захоўвання тавараў[1].
Архітэктура
правіцьПомнік грамадзянскай архітэктуры XIX стагоддзя з рысамі барока і класіцызму. Цікавыя як рэдкі ўзор грамадзянскай манументальнай архітэктуры[1].
Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам з франтонамі на тарцах. 2 рады гандлёвых ячэек утвораныя масіўнымі аркадамі з абодвух падоўжных фасадаў. Насупраць інтэрвалаў паміж слупамі арак неглыбокія прамавугольныя нішы ў сценах, у якіх размешчаныя дзверы і вітрыны гандлёвых памяшканняў.
Колішні праезд пасярэдзіне падкрэслены трохпралётнымі рызалітамі, апрацаванымі пілястрамі і завершанымі фігурнымі франтонамі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Архітэктурныя помнікі Пружаншчыны // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 39.
- Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область // / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — ISBN 5-85700-017-3.
Спасылкі
правіцьБелыя лаўкі на Вікісховішчы |
- object на сайце Radzima.org
- Фотаздымкі на «Глобусе Беларусі»
- Фотаальбом на Pruzhany.com
- Белыя лаўкі на сайце «Архіварта»