Белізскі Бар’ерны рыф

Белізскі Бар’ерны рыф — ланцуг каралавых рыфаў даўжынёй 280 км, які пралягае ўздоўж узбярэжжа Беліза на адлегласці 13 — 24 км ад яго. З’яўляецца часткай Месаамерыканскага Бар’ернага рыфа[1], які працягнуўся на 900 км ад паўночнага ўскрайка Юкатана да берагоў Гватэмалы. Гэта рыфавая сістэма — найбуйнейшы бар'ерны рыф у Атлантычным акіяне і другі па велічыні ў свеце пасля аўстралійскага Вялікага Бар’ернага рыфа.

Рэзерваты Бар’ернага Рыфа Беліза*
Belize Barrier Reef Reserve System**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Бар'ерны рыф цягнецца ўздоўж узбярэжжа Беліза
Бар'ерны рыф цягнецца ўздоўж узбярэжжа Беліза
Краіна Сцяг Беліза Беліз
Тып Прыродны
Крытэрыі vii, ix, x
Спасылка 764
Рэгіён*** Лацінская Амерыка і Карыбскія астравы
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1996  (20 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Турызм правіць

Белізскі Бар’ерны рыф з’яўляецца галоўнай турыстычнай славутасцю Беліза, яго наведваюць да 130 тыс. турыстаў у год. Рыф таксама важны з рыбапрамысловага пункта гледжання[2]. Марское дно паміж рыфам і мацерыком пясчанае, месцамі сустракаюцца астраўкі, якія пазарасталі мангравымі зараснікамі. Ва ўсходняй частцы, дзе глыбіня мора рэзка павялічваецца, размешчаны тры асобных атолы — Тэрнеф, Гловерс-Рыф і Лайтхаус-Рыф.

Тэмпература вады ў раёне рыфа слаба вагаецца на працягу года — 23—25 °C узімку, і 25—28 °C улетку. На астравах размяшчаюцца марскія курорты з дайвінг-цэнтрамі. У цэнтры Лайтхаус-Рыфа знаходзіцца знакамітая Вялікая блакітная дзіра — затопленая морам вялікая карставая варонка.

Біялагічная разнастайнасць правіць

Экасістэмы прыбярэжнай зоны Беліза з 1996 года ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як адны з найбольш багатых экасістэм у свеце. На сямі ўчастках аб’екта прадстаўлены працэс эвалюцыйнага развіцця рыфаў. Таксама каля рыфа сустракаюцца рэдкія віды марскіх жывёл, такія як марскія чарапахі, ламанцін і амерыканскі вастрарылы кракадзіл. Акрамя таго, рыф насяляюць:

  • 70 відаў цвёрдых каралаў,
  • 36 відаў мяккіх каралаў,
  • 500 відаў рыб,
  • сотні відаў беспазваночных.

Пры гэтым, паводле ацэнак навукоўцаў, адкрыта ўсяго 10 % відавой разнастайнасці рыфа[3].

Абарона навакольнага асяроддзя правіць

 
Від з паўвострава Амбергрыс-Кае.

Рэзерваты Бар’ернага Рыфа Беліза ўключаюць сем марскіх запаведнікаў, 450 рыфаў і тры атолы. Сумарная плошча ахоўных тэрыторый дасягае 960 км². У іх уваходзяць:

Нягледзячы на ахоўныя мерапрыемствы, экасістэма рыфа ўвесь час знаходзіцца пад пагрозай забруджвання і разбурэння з-за некантралюемага турызму, суднаходства і рыбалоўства. Ураганы, глабальнае пацяпленне і выкліканае гэтым павышэнне тэмпературы вады таксама нясуць у сабе пагрозы[4], напрыклад, — абескаляроўванне каралаў. Паводле меркавання навукоўцаў, з 1998 года было пашкоджана звыш 40 % белізскіх рыфаў[2].

Зноскі

Спасылкі правіць