Беневічы (археалагічны помнік)

Беневічы — археалагічны помнік: стаянка каменнага і бронзавага вякоў на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Беневічы (Лідскі раён, Гродзенская вобласць), на выступе паміж правым берагам р. Нёман і поймай р. Дзітва, ва ўрочышчы Бор.

Плошча каля 400 м². Абследавалі ў 1957 годзе Н. М. Гурына і Ф. Д. Гурэвіч, у 1961 годзе Н. М. Гурына даследавала 50 м². Культурны пласт да 0,8 м.

Выяўлены рэшткі вогнішча, невялікая яма з вохрай, крамянёвы інвентар фінальнага палеаліту (свідэрская культура) і мезаліту (лістападобныя наканечнікі стрэл, ланцэтападобныя яніславіцкія вастрыі, трапецыі, двухпляцовачныя празматычныя нуклеусы), неаліту (трохвугольныя наканечнікі стрэл, авальнавыцягнутыя рубячыя прылады, скрабкі на адшчэпах), абломкі гліняных арнаментаваных гаршкоў прыпяцка-нёманскай культуры і нёманскай культуры. Знойдзены шліфаваныя крамянёвыя сякеры і абломкі посуду культуры шнуравой керамікі канца неаліту і ранняга бронзавага веку.

Літаратура правіць

  • Гурина Н. Н. Новые данные о каменном веке Северо-Западной Белоруссии // Материалы и исследования по археологии СССР. — 1965. — № 131. — С. 141—203.
  • Чарняўскі, М. М. Беневічы / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 23. — ISBN 978-985-11-0353-5.