Бераг Моўсана (Антарктыда)
Бераг Моўсана
Бераг Моўсана
Бераг Моўсана карце Антарктыды.

Бераг Мо́ўсана[1] (англ.: Mawson Coast) — краявая частка ледавіковага покрыва ў цэнтральнай і заходняй частцы ўзбярэжжа Зямлі Мак-Робертсана ва Усходняй Антарктыдзе.

Адкрыты ў 1930 годзе Брытанска-аўстралійска-Новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй. Названы ў гонар яе кіраўніка, аўстралійскага геолага, падарожніка, даследчыка Антарктыкі Дугласа Моўсана.

Абмываецца морам Садружнасці. Вышыні 1000—1500 м. Маюцца выхады карэнных горных парод. З 1954 года дзейнічае аўстралійская палярная станцыя «Моўсан».

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць