Блакітныя азёры
Блакітныя азёры, Балдуцкая група азёр — група азёраў у Беларусі, на мяжы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці і Астравецкім раёнам Гродзенскай вобласці, на захадзе Беларускага Паазер'я, у басейне ракі Страча, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры.
Уключае невялікія азёры Балдук, Балдучыца, Глубля, Глубелька, Ячмянец, Мёртвае, Імшарац, Карасік. Агульная плошча 1,5 км².
Утварылася ў час паазерскага зледзянення, размешчана сярод комплексу водна-ледавіковых формаў рэльефу (адносныя вышыні 25—30 м), парослага хваёвым і хваёва-яловым лесам. Азёры адметныя чыстай вадой і адсутнасцю антрапагенных экалагічных парушэнняў, у іх растуць рэдкія ахоўныя водныя расліны (хвоснік звычайны і меч-трава звычайная). Па азёрах праходзіць турысцкі маршрут.
Блакітныя азёры з Балдуцкай групы азёр не трэба блытаць з Блакітнымі азёрамі, якія знаходзяцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.
Гл. таксама
правіць- Блакітныя азёры — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці і Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).