Глубля
Глубля — возера ў Мядзельскім раёне. Плошча 0,47 км². Найбольшая глыбіня 26,8 м. Даўжыня 1,15 км. Найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Аб’ём вады 5,05 млн м³. Плошча вадазбору 1,43 км². У басейне р. Страча, за 35 км на паўночны захад ад г. Мядзел, за 2 км на паўночны-ўсход ад в. Альшэва, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Схілы катлавіны вышынёй да 35 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на паўночным-захадзе і паўдні забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй вады, маляўнічым наваколлем. Упадае ручай з воз. Глубелька, выцякае ручай у р. Страча. Шырыня паласы надводнай расліннасці 4—20 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 7 м.
Глубля | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 170 м[1] |
Плошча | 0,47 км² |
Найбольшая глыбіня | 26,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 26,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,43 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1929—1930 г узровень вады ў возеры быў штучна павышаны прыблізна на 1 м для запаўнення Альшэўскіх рыбаводных сажалак. Пазней рыбалоўная гаспадарка прыйшла ў заняпад, а падвышэнне ўзроўню вады вылілася ў забалочанасць прыбярэжнай паласы.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Республика Беларусь. Минская область. Мядельский район: карта. Мядель: план. Нарочь: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.
Спасылкі
правіць- Беларускі Пасейдон Архівавана 30 мая 2010.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.