Глубелька
Глу́белька — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Страча, за 35 км на паўночны захад ад горада Мядзел, за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Альшэва, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры.
Глубелька | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 163,8 м |
Плошча | 0,09 км² |
Найбольшая глыбіня | 17 м |
Сярэдняя глыбіня | 17 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 0,41 км² |
Упадаюць | ручай з возера Ячмянец |
Выцякаюць | ручай у возера Глубля |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча 0,09 км². Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 0,52 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,66 км. Аб’ём вады 0,55 млн м³. Плошча вадазбору 0,41 км². Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м (на ўсходзе да 35 м), пясчаныя і супясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на ўсходзе і паўночным-захадзе зліваюцца са схіламі. У цэнтры возера востраў плошчаю 0,1 га. Дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй вады, маляўнічым наваколлем. Упадае ручай з возера Ячмянец, выцякае ручай у возера Глубля. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 10 м. У возеры расце меч-трава — рэдкі для Беларусі ахоўны від расліны, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
- Республика Беларусь. Минская область. Мядельский район: карта. Мядель: план. Нарочь: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.
Спасылкі
правіць- Беларускі Пасейдон Архівавана 30 мая 2010.