Божая Маці Замілаванне (абраз з Чарнянаў)
Божая Маці Замілаванне — абраз з Прачысценскай царквы в. Чарняны Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, напісаны ў 1644 годзе. У 1974 годзе твор паступіў у калекцыю Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-341, Ж-72). З’яўляецца найбольш раннім з падпісаных абразоў, што захоўваюцца ў калекцыі музея[1]. Памер абраза — 98 × 64 × 2 см[2].
| ||
Божая Маці Замілаванне. 1644 | ||
Матэрыял | ляўкас, тэмпера і дошка для жывапісу[d] | |
---|---|---|
Памеры | 98 × 64 × 2 см | |
Музей старажытнабеларускай культуры | ||
(інв. КП-341 і Ж-72) |
Апісанне
правіцьАбраз напісаны на дошцы тэмпернымі фарбамі, фон аздоблены выразаным па ляўкасе арнаментам. Іканаграфія твора рэдкая. Па ніжнім краі абраза змешчаны надпіс, які захаваўся фрагментарна толькі ў левай частцы. Тэкст напісаны кірылічнымі літарамі, імі ж і пазначана дата «В RϪ АНМД М… К…». З надпісу, які падлягае прачытанню толькі і магчыма даведацца пра год напісання абраза «АНМД» — 1644 г. Верагодна, далейшы фрагмент надпісу змяшчаў інфармацыю пра данатара. Аднак гэтыя звесткі з-за восыпаў фарбавага слою страчаны[1].
Зноскі
- ↑ а б Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
- ↑ Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.
Літаратура
правіць- Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018