Бой за Пінск (1919)
Бой за Пінск — эпізод польска-савецкай вайны.
Бой за Пінск | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Польска-савецкая вайна | |||
| |||
Дата | 5 сакавіка 1919 | ||
Месца | Пінск | ||
Вынік | перамога польскіх войск | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Напярэдадні
правіцьУ лютым 1919 года Войска Польскае, якое займала тэрыторыю на ўсходзе, уступілі ў баявое сутыкненне з часцямі Чырвонай Арміі. У канцы другой дэкады лютага сітуацыя на польска-савецкім фронце была наступнай: на лініі Уладзімір-Валыньскі — Ковель стаяла група генерала Рыдз-Сміглы. Група генерала Лістоўскага была сканцэнтравана ў раёне горада Брэст і забяспечвала лінію Кобрын — Пружаны. Яна мела перадавыя падраздзяленні ў Макранах, Кобрыне і Пружанах. Група генерала Івашкевіча была сканцэнтравана ў Ваўкавыску, а перадавыя часці — на рацэ Зэльвянцы і ў Мастах. Нямецкія войскі, якія павінны былі пакінуць гэтую тэрыторыю па Камп’енскаму перамір’ю, усё яшчэ стаялі на ўсход ад і на поўнач ад Гродна. У той час колькасць польскіх войскаў на ўсходзе не перавышала 12 батальёнаў, 12 эскадронаў і 3 артылерыйскіх батарэй. Іх колькасць складала прыкладна 500 афіцэраў і 7000 радавых.
На пінскім напрамку польскім войскам супрацьстаяла савецкая 17-я стралковая дывізія (начдыв Р. М. Барзінскі) сіламі 151-га і 152-га стралковых палкоў у раёне Пінска і 148-га стралковага палка ў раёне Янава (сучасны Іванава) і часцей 2-га стралковага палка, маючы падтрымку двух артылерыйскіх батарэй і бронецягніка.
Наступленне
правіць27 лютага польскія войскі перайшлі ў наступленне. Пасля дробных сутычак з адыходзячым праціўнікам быў захоплены Драгічын, затым 3 сакавіка — Янаў, дзе было ўзята 20 палонных. Атрад маёра Дамброўскага (420 салдат) у ноч з 27 на 28 лютага захапіў Косава, 1 сакавіка — Хомск. Дамброўскі павінен быў абысці Пінск з усходу ў бок Халева і адрэзаць шляхі адыходу савецкім войскам, а група «Кобрын» маёра Нарбут-Лучыньскага павінна была рухацца па чыгуначных шляхах прама на Пінск.
5 сакавіка каля 11 гадзін раніцы польскія войскі пачалі штурм Пінска. Галоўная калона атакавала з поўначы. Была атакаваная чыгуначная станцыя, а руская афіцэрская каманда атакавала ў бок двара (прадмесця) Гай. Падчас трохгадзіннага бою польская пяхота некалькі разоў атакавала ў штыкі. Каля 14 гадзін Пінск быў захоплены, і войскі Чырвонай Арміі, каб пазбегнуць акружэння, хутка адышлі на паўднёвы бераг ракі Піны. Змучаная фарсіраваным маршам польская пяхота не магла ўгнацца за хутка адыходзячым праціўнікам. Кавалерыі маёра Дамброўскага таксама не ўдалося адрэзаць адступленне чырвонаармейцаў.
Наступленне на Пінск стала першай буйной бітвай польскіх войскаў на польска-савецкім фронце. Падзенне горада перашкодзіла савецкаму камандаванню ажыццявіць запланаванае наступленне на Брэст. Страты палякаў склалі трое забітых і дзесяць параненых. З савецкага боку пяцьдзесят чалавек былі ўзятыя ў палон, захопленыя два станковыя кулямёты, адзін лакаматыў і дзвесце чыгуначных вагонаў, пантонная калона і ваенныя склады.
Літаратура
правіць- Директивы командования фронтов Красной Армии (1917-1922): Сб. док. в 4 т. Т. II. Март 1919 г.-апрель 1920 г. / Глав. архив. упр. при Совете Министров СССР, Ин-т воен. истории М-ва обороны СССР, Центр. гос. архив Советской Армии; Отв. сост. Т.Ф. Каряева. — М.: Воениздат, 1972. — 804 с.
- А. П. Грицкевич. Западный фронт РСФСР 1918-1920. Борьба между Россией и Польшей за Белоруссию. Минск, Харвест, 2010. 496 с.
- Janusz Cisek, Konrad Paduszek, Tadeusz Rawski: Wojna polsko-sowiecka 1919–1921. Warszawa: Wojskowe Centrum Edukacji Obywatelskiej, 2010.
- Adam Przybylski: Wojna polska 1918–1921. Warszawa: Wojskowy Instytut Naukowo-Wydawniczy, 1930. [1]
- Norman Davies, White Eagle, Red Star: the Polish-Soviet War, 1919-20, Pimlico, 2003, ISBN 0-7126-0694-7
- Lech Wyszczelski: Wojna o polskie kresy 1918–1921. Warszawa: Wydawnictwo Bellona SA, 2011. ISBN 978-83-11-12866-8.