Боркінскі дэсант

Боркінскі дэсант 5 ліпеня 1944 года — тактычны рачны дэсант, высаджаны катарамі Дняпроўскай ваеннай флатыліі падчас Беларускай наступальнай аперацыі Вялікай Айчыннай вайны.

Боркінскі дэсант
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 5 ліпеня 1944 года
Месца Боркі (Жыткавіцкі раён)
Вынік перамога СССР
Праціўнікі
 СССР  Трэці рэйх
Сілы бакоў
375 байцоў, 6 катараў невядома
Страты
невядома невядома

У пачатку ліпеня 1944 года савецкія войскі пераследавалі разбітыя асноўныя сілы нямецкай 2-й арміі (камандуючы генерал-палкоўнік Вальтэр Вайс) групы армій «Цэнтр» (камандуючы генерал-фельдмаршал Вальтэр Модэль) ва ўсходняй частцы Беларускай ССР. Сілы 61-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П. А. Бялоў) 1-га Беларускага фронту (камандуючы маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі) вялі наступленне на Пінск.

На паўднёвым беразе Прыпяці рухалася 23-я стралковая дывізія. У раёне вёскі Боркі (Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) праціўнік спешна перапраўляў свае часці праз раку, баючыся акружэння. З мэтай зрыву пераправы па ўказанні камандуючага арміяй атрад катэраў (6 суднаў) Дняпроўскай ваеннай флатыліі (камандуючы флатыліяй капітан 1-га рангу В. В. Грыгор’еў) у ноч на 5 ліпеня падняўся ўверх па плыні Прыпяці і каля 2:30 гадзін ночы высадзіў у тыле праціўніка на поўдзень ад вёскі Боркі дэсант у складзе стралковага батальёна (375 чалавек). Пры падтрымцы артылерыйска-кулямётнага агню катэраў і выкарыстоўваючы фактар раптоўнасці дэсант хутка авалодаў населеным пунктам (бой за сяло працягваўся менш за гадзіну). Пераправа нямецкіх войск праз Прыпяць была спешна спыненая. Больш за тое, паддаўшыся паніцы, нямецкі камандзір загадаў неадкладна падарваць яе, чым паставіў свае войскі ў вельмі цяжкае становішча.

Паспяховая высадка дэсанту дала магчымасць савецкім войскам хутка авалодаць гарадамі Тураў і Лунінец, паскорыць тэмпы наступлення і ліквідаваць нямецкую групоўку на поўдзень ад Прыпяці.

Людскія страты былі нязначнымі, у караблях страты адсутнічалі.

Літаратура

правіць
  • Григорьев В. В. И корабли штурмовали Берлин / [лит. запись Н. Н. Ланина]. — М.: Воениздат, 1984. — 253 с. : 6 л. ил. — (Военные мемуары).
  • Золотарев В. А., Козлов И. А. Три столетия Российского флота. — Том 4. — СПб: Полигон, 2005.
  • Домошенкин С., Вербовой А. Десантные действия Днепровской флотилии на Припяти // Морской сборник. — 2015. — № 5 (2018). — С. 80—91.