Адкрыць галоўнае меню

Борхаўская лясная дача — буйны лясны масіў на левым беразе ракі Дняпро ў Буда-Кашалёўскім раёне, на поўнач ад горада Рэчыца. Плошча 2200 га. Пераважаюць імшыстыя і верасовыя хвойнікі — 52 %, вятроўнікавыя чорнаалешнікі — 32 %. Сустракаюцца дубровы, ельнікі і бярэзнікі. Па паўночнай частцы масіва праходзіць паўднёвая мяжа суцэльнага распаўсюджання елкі. Уздоўж заходніх ускраін шмат азёр, старыц.

ЛітаратураПравіць