Боян Дубаіч
Боян Дубаіч (сербск.: Bojan Dubajić / Бојан Дубајић; нар. 1 верасня 1990) — сербскі футбаліст, нападнік.
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 верасня 1990[1] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьПачаў кар’еру ў сербскім клубе «Інджыя», дзе гуляў у асноўным у другім дывізіёне. У 2010 годзе на правах арэнды гуляў таксама за клуб «Раднічкі» (Сомбар). У сезоне 2010/11 правёў за «Інджыю» чатыры матчы ў сербскай Суперлізе.
З 2013 па 2016 год выступаў у другім дывізіёне Швейцарыі — спачатку ў «Лугана», пазней быў арандаваны клубам «Ле-Мон» і праз паўгады перайшоў у яго склад на трывалай аснове. Усяго правёў у Чэлендж-лізе 76 матчаў і забіў 12 галоў. У другой палове 2016 года гуляў за тайландскі клуб «Сісакет», аднак у канцы года пакінуў яго ў якасці свабоднага агента.
У студзені—лютым 2017 года праходзіў прагляд ва ўкраінскім клубе «Александрыя», але беспаспяхова. У сакавіку 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2]. З цягам часу замацаваўся ў аснове беларускай каманды і ў чэрвені 2017 года падоўжыў кантракт да канца сезона 2018[3]. Па выніках чэмпіянату 2017 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, з мая вярнуўся ў стартавы склад. У кастрычніку і лістападзе ў двух матчах запар (супраць «Смалявічаў» і «Мінска») адзначаўся хет-трыкамі.
У снежні 2018 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. У пачатку сезона 2019 рэдка з’яўляўся на полі з-за траўмы, аднак паступова заваяваў месца ў складзе. У сезоне 2020 страціў месца ў складзе. У снежні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў барысаўскі клуб[5].
У лютым 2021 года стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ»[6], а ў ліпені 2021 года перабраўся ў кіпрскі «Эносіс», дзе гуляў да канца сезона 2021/22, пасля чаго завяршыў кар’еру.
З верасня 2022 года стаў футбольным агентам[7]. У студзені 2023 года прывёз у БАТЭ сербскага паўабаронцу Сеада Ісламавіча[8].
Дасягненні
правіць- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2020
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2017
Крыніцы
правіць- ↑ Bojan Dubajic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сербский нападающий Дубаич стал игроком "Городеи"
- ↑ "Городея" продлила контракты с Дубайичем и Башиловым
- ↑ Боян Дубайич сменил "Городею" на БАТЭ
- ↑ БАТЭ расстался с Дубайичем
- ↑ Боян Дубайич стал игроком "Актобе"
- ↑ Давно о вас не слышали. “Самое важное в жизни — эмоции” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2023. Праверана 30 студзеня 2023.
- ↑ Сеад Исламович: "Все из земляков-футболистов, с которыми общался по поводу БАТЭ, говорили о клубе только положительные слова" (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 14 студзеня 2023.
Спасылкі
правіць- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)