Браніслава Адольфаўна Манак

Браніслава Адольфаўна Манак (Азаркевіч; 21 студзеня 1939, в. Сурціны, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР) — географ, кандыдат геаграфічных навук (1971), дацэнт (1976).

Браніслава Адольфаўна Манак
Дата нараджэння 21 студзеня 1939(1939-01-21) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці географ
Альма-матар

Біяграфія правіць

Пачатковую адукацыю атрымала ў вёсцы Ляоны, школа якой была пабудавана ў першы год пасля вайны. З пятага класа вучылася ў Валмянскай школе, якую скончыла ў 1955 годзе. У тым жа годзе паступіла ў БДУ на геаграфічны факультэт, які з адзнакай скончыла ў 1960 годзе[1].

Была прынята ў аспірантуру, дасягнула вучонай стэпені кандыдата геаграфічных навук у 1971 г. і ў 1976 г. звання дацэнта. Даследчык у галіне геаграфіі насельніцтва Беларусі. Апублікавала больш за 100 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі. Распрацавала і на працягу многіх гадоў выкладае курс «Геаграфія насельніцтва Беларусі». Унесла асабісты ўклад у распрацоўку методыкі навуковых даследаванняў у галіне сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, напісала шэраг вучэбна-метадычных распрацовак і вучэбны дапаможнік для ВНУ.

Творы правіць

  • Региональные особенности проблем народонаселения (по материалам Витебской области): Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. геогр. наук: (691) /Бел. гос. ун-т им. В. И. Ленина, Геогр. фак., Каф. экон. географии зарубеж. стран/. Минск, 1971. 28 с.
  • Социально-географические аспекты формирования и использования кадров в сельском хозяйстве БССР. Минск, 1982.
  • Насельніцтва Беларусі: Рэгіянальныя асаблівасці развіцця і рассялення. — Мінск, 1992. 176 с.
  • Трудоресурсный потенциал Беларуси: методика экономико-географической оценки и общий обзор современной ситуации. Учеб.-метод. пособие для студентов специальности Н.05.01.00 «География». Минск, 1996. 44 с.
  • Насельніцтва і працоўны патэнцыял Рэспублікі Беларусь: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці Н.05.01.00 — «Геаграфія». Мінск, 1998. 66 с.
  • Экономико-географический анализ демографической ситуации и размещения населения на территории Республики Беларусь. Минск, 1999. 291 с.
  • Демогеографические потери и современные трудоресурсные возможности сельской местности Беларуси / Б. А. Манак, Е. А. Антипова. — Минск, 2002. 224 с.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Манак (Азаркевіч) Браніслава Адольфаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 606. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.