Браніслаў Фартунатавіч Вярыга
Браніслаў Фартунатавіч Вярыга (14 лютага 1860, сядзіба Ужвальд, Віцебская губерня — 13 чэрвеня 1925) — расійскі фізіёлаг, педагог.
Браніслаў Фартунатавіч Вярыга | |
---|---|
руск.: Бронислав Фортунатович Вериго | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1860 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 1925 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Magdalina Verigo[d] |
Род дзейнасці | фізіёлаг, біёлаг |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | Q96633883? (1888) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Q16688039? (1897) |
Біяграфія
правіцьСкончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1881) і Ваенна-медыцынскую акадэмію (1886). Вучань І. М. Сечанава і І. П. Паўлава. У 1888 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Працаваў у лабараторыях Э. Пфлюгера і І. І. Мечнікава. У 1897—1914 гг. прафесар Новарасійскага ўніверсітэта ў Адэсе, з 1917 г. Пермскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаванні Вярыгі прысвечаны галоўным чынам электрафізіялогіі; адкрыў і апісаў з'яву катоднай дэпрэсіі (працяглае зніжэнне ўзбуджальнасці, якое развіваецца паўторна следам за яе павышэннем у вобласці прыкладання катода). Устанавіў, што гальванічны ток у залежнасці ад сілы і накіраванасці блакіруе або рухальныя, або адчувальныя нервовыя тканкі. Вывучаючы газаабмен у лёгкіх і тканках устанавіў (1892) уплыў О2 на здольнасць крыві звязваць СО2 (эфект Вярыгі).
Навуковыя працы
правіць- Соч.: К вопросу о действии на нерв гальванического тока прерывистого и непрерывного. Дисс, СПб, 1888;
- Основы общей биологии, Одесса, 1912; Основы физиологии человека и высших животных, т. 1—2, СПб, 1905—10;
- Zur Frage über die Wirkung des Sauerstoff auf die Kohlensäureausscheidung in den Lungen, «Archiv für die gesammte Physiologie des Menschen und der Thiere», В., 1892, Bd 51 (стр. 321—361).
Зноскі
- ↑ а б Юлия Ивановна Фаусек (Андрусова). Воспоминания. Публикация и комментарии С.И. Фокина; вступительная статья С.И. Фокина и О.Б. Вахромеевой, Recollections of Yulia I. Faussek (Andrussova). The Publication with Commentary by S.I. Fokin, An introductory Essay by S.I. Fokin and O.B. Vahromeeva // Историко-биологические исследования — 2011. — Т. 3, вып. 4. — С. 90–124. — ISSN 2076-8176; 2500-1221