Брачыслаў (князь ізяслаўльскі)
Брачыслаў Давыдавіч (да 1114 — паміж 1160 і 1180) — князь ізяслаўльскі (з 1158).
Брачыслаў Давыдавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | не пазней за 1114 | ||||||
Смерць | не раней за 1160 і не пазней за 1180 | ||||||
Бацька | Давыд Усяславіч[1] | ||||||
Дзеці | Васілька Брачыславіч |
З роду Ізяславічаў Полацкіх. Большасць даследчыкаў лічыць яго сынам Давыда Усяславіча.
Упершыню згаданы Іпацьеўскім летапісам пад 1128 годам, калі вялікі князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч здзейсніў вялікі паход на Полацкую зямлю за «няпраўду» князя Давыда Усяславіча. Паводле летапісу, Брачыслаў тым часам ішоў з Ізяслаўля да бацькі і, знянацку заспеты нападам паўднёварускіх князёў каля Лагойска, здаўся ў палон свайму швагру Ізяславу Мсціславічу[2]. Імя бацькі летапіс не называе, з кантэксту большасць даследчыкаў лічыць ім Давыда Усяславіча.
Алег Рапаў сцвярджае, што Брачыслаў быў князем «лагожскім і ізяслаўскім» і спасылаецца на Іпацьеўскі летапіс[3], аднак, там Брачыслаў не тытулаваны, адно паведамляецца пра княжацкі двор і яго жонку ў Ізяслаўлі.
У 1128 годзе Брачыславу было не меней за 14 гадоў, такі мужчынскі шлюбны ўзрост таго часу. Напэўна, як старэйшы сын, застаўся на ўдзеле, калі Давыд «з сынамі» быў у Полацку. Такім чынам, з летапісу вынікае прынамсі два браты Брачыслава. Імаверна, разам з адным з іх — Валодшам, ён згаданы пазней. У 1129 годзе разам з бацькам сасланы ў Візантыю. Князь Давыд імаверна памёр у Візантыі, памерла там і брачыславава жонка княгіня Ксенія.
Пад 1139 годам летапіс паведамляе пра вяртанне са ссылкі ў Візантыю двух полацкіх княжычаў, адным з якіх імаверна быў Рагвалод-Васіль Барысавіч. Напэўна, вярнуўся са ссылкі і Брачыслаў з братамі. Прынамсі, пад 1158 годам полацкі князь Рагвалод-Васіль ідзе супраць менскіх Глебавічаў і забірае ў іх Ізяслаўль як «отчыну», то-бок бацькоўскае ўладанне, Брачыслава, якому і аддае горад.[4]
Зноскі
- ↑ Брячислав Давыдович // Русский биографический словарь / пад рэд. A. Polovtsov — СПб.: 1905. — Т. 14. — С. 386–387.
- ↑ Брячислав Давидович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 84. — 737 с.
- ↑ Рапов 1977, с. 59.
- ↑ Богданов, Рукавишников 2002, с. 22.
Літаратура
правіць- Богданов В. П., Рукавишников А. В. Взаимоотношения полоцких и смоленских князей в XII — первой трети XIII века // Вопросы истории. — 2002. — № 10. — С. 19-31.
- Рапов О. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в.. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — 268 с.